Централизованный экзамен


ПАМЯТКА ЎДЗЕЛЬНІКУ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАГА ЭКЗАМЕНУ ‒ 2024
1. Агульныя палажэнні
1.1. Пасля завяршэння працэдуры рэгістрацыі для ўдзелу ў цэнтралізаваным
экзамене (далей – ЦЭ) удзельніку ЦЭ выдаецца пропуск.
1.2. Удзельнік ЦЭ МАЕ ПРАВА:
зарэгістравацца для ўдзелу ў ЦЭ па беларускай або рускай мове (на выбар)
і адным профільным прадмеце (на выбар);
карыстацца толькі на ЦЭ па хіміі і фізіцы калькулятарам, які не з’яўляецца
сродкам захавання, прыёму і перадачы інфармацыі.
1.3. Удзельнік ЦЭ, які не з’явіўся на ЦЭ або вызвалены падчас
правядзення ЦЭ ад удзелу ў ім па ўважлівых прычынах (захворванне або
іншыя не залежныя ад навучэнца абставіны, пацверджаныя дакументальна),
праходзіць яго ў рэзервовыя дні і (або) іншыя тэрміны.
1.4. Удзельніку ЦЭ неабходна прытрымлівацца дзелавога стылю
адзення.
1.5. Удзельнік ЦЭ павінен прыбыць у пункт правядзення ЦЭ, маючы пры сабе
пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, ID-картка (пластыкавая смарт-
картка), від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, даведка,
якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу), ручку
(гелевую або капілярную) з чарнілам чорнага колеру, калькулятар (толькі на ЦЭ па
хіміі і фізіцы). Удзельнікі ЦЭ, раней не зарэгістраваныя або якія не маюць пры
сабе дакумента, які сведчыць асобу, да праходжання ЦЭ не дапускаюцца.
Удзельнік ЦЭ, які прыбыў на ЦЭ пасля распячатвання пакета
з экзаменацыйнымі работамі, у аўдыторыю не дапускаецца.
1.6. Пры атрыманні экзаменацыйных матэрыялаў удзельнік ЦЭ абавязаны
пераканацца ў адпаведнасці нумара варыянта бланка адказаў нумару
варыянта экзаменацыйнай работы. Удзельнік ЦЭ забяспечвае захаванасць
экзаменацыйных матэрыялаў з моманту іх атрымання да моманту перадачы
педагагічным работнікам у аўдыторыі.
Удзельнік ЦЭ запісвае нумар бланка адказаў у пропуск.
Пасля заканчэння часу, адведзенага на выкананне экзаменацыйнай работы,
удзельнік ЦЭ здае экзаменацыйныя матэрыялы і лісты для рабочых запісаў.
Удзельнік ЦЭ, які завяршыў выкананне экзаменацыйнай работы раней
вызначанага тэрміну, можа пакінуць аўдыторыю.
1.7. Удзельнікам ЦЭ падчас яго правядзення НЕ ДАЗВАЛЯЕЦЦА:
праносіць, а таксама выкарыстоўваць у аўдыторыях, дзе праводзіцца ЦЭ,
любыя прадметы, акрамя дакумента, які сведчыць асобу, ручкі (гелевай або
капілярнай) з чарнілам чорнага колеру, пропуска, калькулятара (толькі на ЦЭ па
хіміі і фізіцы);
фальсіфікаваць даныя ў вобласці рэгістрацыі бланка адказаў;
мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, выкарыстоўваць дапамогу
іншых асоб для выканання экзаменацыйнай работы;
уносіць інфармацыю ў бланк адказаў пасля заканчэння часу, адведзенага на
выкананне экзаменацыйнай работы;
мець пры сабе сродкі сувязі, электронна-вылічальную тэхніку, фота-, аўдыё-
і відэаапаратуру, даведачныя матэрыялы на любым носьбіце, пісьмовыя заметкі
і іншыя прылады прыёму, захоўвання і перадачы інфармацыі;
выносіць з аўдыторый і пункта правядзення ЦЭ экзаменацыйныя матэрыялы,
лісты для рабочых запісаў, пісьмовыя заметкі;
фатаграфаваць экзаменацыйныя матэрыялы;
размаўляць паміж сабой, абменьвацца любымі матэрыяламі і прадметамі
з іншымі ўдзельнікамі ЦЭ;
самавольна выходзіць з аўдыторыі і перамяшчацца па пункце правядзення ЦЭ
без суправаджэння педагагічнага работніка па-за аўдыторыяй.
Удзельнік ЦЭ, які парушае патрабаванні правядзення ЦЭ, выдаляецца
з аўдыторыі. Удзельнік ЦЭ, які выдалены з аўдыторыі за парушэнне
патрабаванняў правядзення ЦЭ, можа прайсці ЦЭ па дадзеным вучэбным
прадмеце ў іншы тэрмін у жніўні бягучага года.
1.8. Удзельнікі ЦЭ могуць выходзіць з аўдыторыі па ўважлівай прычыне (у тым
ліку дрэннае самаадчуванне, фізіялагічныя патрэбы) падчас правядзення ЦЭ
толькі ў суправаджэнні педагагічнага работніка, які забяспечвае правядзенне ЦЭ
па-за аўдыторыяй. Пры выхадзе з аўдыторыі ўдзельнік ЦЭ пакідае
экзаменацыйныя матэрыялы і лісты для рабочых запісаў на рабочым месцы
ў аўдыторыі побач з дакументам, які сведчыць яго асобу. Адказны педагагічны
работнік папярэдне ў прысутнасці ўдзельніка ЦЭ правярае камплектнасць
экзаменацыйных матэрыялаў, якія ўдзельнік ЦЭ пакідае. Час знаходжання
ўдзельніка ЦЭ па-за аўдыторыяй уключаецца ў агульны час праходжання ЦЭ. Пра
гэта ўдзельнік ЦЭ папярэджваецца да выхаду з аўдыторыі.
2. Правілы запаўнення бланка адказаў
2.1. Інфармацыя, унесеная ў бланк адказаў, апрацоўваецца ЭВМ
аўтаматычна, таму пры запаўненні бланка адказаў неабходна дакладна выконваць
устаноўлены парадак.
2.2. Унясенне інфармацыі ў бланк адказаў удзельнікамі ЦЭ выконваецца
толькі ў спецыяльна вызначаныя палі чорным чарнілам (гелевай або капілярнай
ручкай). Кожнае поле запаўняецца пачынаючы з першай клеткі. Клеткі поля, якія
засталіся, не запаўняюцца.
2.3. Лічбы і літары пішуцца ў адпаведнасці з узорамі напісання сімвалаў,
размешчанымі ў верхняй частцы бланка адказаў (у інструкцыі да экзаменацыйнай
работы). Выпадковыя паметкі недапушчальныя.
2.4. Вобласць рэгістрацыі бланка адказаў запаўняецца ўдзельнікам ЦЭ на той
дзяржаўнай мове, на якой пададзена заява на ўдзел у ЦЭ. Подпіс удзельніка ЦЭ
на бланку адказаў не павінен выходзіць за рамкі абмежавальнай лініі. Прозвішча,
уласнае імя і імя па бацьку (калі такое ёсць) удзельніка ЦЭ, серыя і нумар
дакумента ўносяцца ў бланк адказаў у строгай адпаведнасці з напісаннем
у дакуменце, які сведчыць асобу.
2.5. Вобласць адказаў складаецца з дзвюх частак: часткі «А» – для адказаў на
заданні з выбарам адказу з прапанаваных варыянтаў адказаў; часткі «В» ‒ для
кароткіх адказаў на заданні без выбару адказу.
Частка «А» вобласці адказаў складаецца з гарызантальнага рада нумароў
экзаменацыйных заданняў. Пад кожным нумарам экзаменацыйнага задання
размешчаны вертыкальны слупок з пяці клетак для абазначэння выбранага адказу
меткай.
Узор меткі прыведзены ў бланку адказаў. Лінія меткі не павінна быць тоўстай.
Калі ручка пакідае занадта тоўстую лінію, замест меткі трэба правесці толькі адну
лінію (па дыяганалі клеткі). Не дапускаецца выпраўляць метку графічным
спосабам (заштрыхоўваць) або замазваць карэктавальнай вадкасцю.
Для ўнясення адказу ўдзельнік ЦЭ пад нумарам задання павінен паставіць
метку ў тую клетку, нумар якой адпавядае нумару выбранага ім адказу.
Адказы на заданні часткі «В» вобласці адказаў неабходна запісваць справа ад
нумара задання ў вобласці адказаў, прызначанай для кароткіх адказаў на
экзаменацыйныя заданні.
Адказ даецца толькі ў кароткай форме (слова, словазлучэнне або цэлы лік).
Кожная лічба, літара або знак мінус (калі лік адмоўны) запісваюцца ў асобную
клетку.
Адказ, які складаецца з двух слоў, пішацца разам, без прабелу. Калі літар
у такім слове акажацца больш, чым клетак у полі адказу, то другую частку слова
можна пісаць больш сцісла (не прытрымліваючыся пападання ў клетку). Слова
трэба пісаць поўнасцю.
Адказ (слова або словазлучэнне) даецца на мове і ў форме (род, лік, склон),
якія вызначаюцца ўмовай задання. Арфаграфічныя памылкі ў адказе
недапушчальныя.
Лікавы адказ у выглядзе дробу акругляецца да цэлага ліку па правілах
матэматычнага акруглення.
Недапушчальна запісваць адказ у выглядзе матэматычнай формулы або
выразу, указваць назвы адзінак вымярэння (градусы, працэнты, метры, тоны),
даваць слоўныя загалоўкі або каментарыі да ліку.
2.6. Адмена памылковай меткі (частка «А») выконваецца ў полі адмены
памылковых метак. У адным заданні можна адмяніць некалькі памылковых метак.
Для адмены памылковага адказу і ўказання правільнага неабходна:
адмяніць метку, адзначыўшы нумар экзаменацыйнага задання і нумар
памылкова выбранага варыянта адказу;
паставіць метку ў патрэбнай клетцы слупка экзаменацыйнага задання.
Замена памылковых кароткіх адказаў на заданні і ўказанне правільнага адказу
(частка «В») выконваецца ў адпаведным полі. Для замены памылковага і ўказання
правільнага адказу неабходна ўказаць нумар няправільна выкананага задання
і запісаць правільны адказ.
2.7. Выкарыстанне ненарматыўнай лексікі і іншае наўмыснае парушэнне
ўстаноўленага парадку запаўнення бланка адказаў недапушчальнае.
3. Рэзультаты ЦЭ
3.1. Не апрацоўваюцца і не правяраюцца запісы на экзаменацыйных работах
і лістах для рабочых запісаў, бланкі адказаў без указання прозвішча
і (або) уласнага імя ўдзельніка ЦЭ.
3.2. Інфармацыю аб рэзультатах ЦЭ можна атрымаць на сайце
УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» (РІКВ) rikc.by.
3.3. Удзельнік ЦЭ атрымлівае сертыфікат ва ўстанове агульнай сярэдняй
адукацыі, у якой ён навучаецца, пад роспіс у ведамасці выдачы сертыфікатаў пры
прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу.
Жадаем поспехаў!

поделиться в:

Интернет-ресурсы: