О школе

Устав ГУО "Лелюкинская средняя школа Ивьевского района"

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта

27.09.2022 № 599

 

 

 

 

 

СТАТУТ

ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

“ЛЕЛЮКІНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА ІЎЕЎСКАГА РАЁНА”

 

 

 

 

УСТАВ

ГОСУДАРСТВЕННОГО УЧРЕЖДЕНИЯ ОБРАЗОВАНИЯ

«ЛЕЛЮКИНСКАЯ СРЕДНЯЯ ШКОЛА ИВЬЕВСКОГО РАЙОНА»

 

 

 

 

 

 

Новая рэдакцыя

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

аг. Лелюкі

2022 год

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лелюкінская сярэдняя школа Іўеўскага раёна” (далей – Установа адукацыі) створана ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

2. 30.12.2009 г. у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 590818844 зарэгістравана дзяржаўная ўстанова адукацыі "Лелюкінскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – агульнаадукацыйная сярэдняя школа" (далей – Установа) у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама ад 28.12.2009 №568;

23.03.2015 перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Лелюкінскі дзіцячы сад - сярэдняя школа" ў адпаведнасці з загадам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ад 01.10.2014 № 547.

Рашэннем Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта ад 9 верасня 2022 г. № 547 зменены від і перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Лелюкінская сярэдняя школа Іўеўскага раёна”.

3. Назва Установы адукацыі:

на беларускай мове:

поўная назва: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лелюкінская сярэдняя школа Іўеўскага раёна”;

скарочаная назва: Лелюкінская сярэдняя школа Іўеўскага раёна ;

на рускай мове:

поўная назва: государственное учреждение образования “Лелюкинская средняя школа Ивьевского района;

скарочаная назва: Лелюкинская средняя школа Ивьевского района.

4. Юрыдычны адрас Установы адукацыі: 231365, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., Іўеўскі р-н, аг. Лелюкі, вул. Цэнтральная, 15.

5. Заснавальнікам Установы адукацыі з’яўляецца Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік), які размешчаны па адрасе: 231337, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, г. Іўе, пл. Камсамольская, 1.

Органам, упаўнаважаным кіраваць Установай адукацыі, з’яўляецца аддзел адукацыі Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта (далей – Упаўнаважаны орган), які размешчаны па адрасе: 231337, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г.Іўе, пл. Камсамольская, 1.

6. Установа адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, рашэннямі Заснавальніка, загадамі Упаўнаважанага органа, сапраўдным Статутам і лакальнымі актамі Установы адукацыі.

7. Установа адукацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай у арганізацыйна-прававой форме ўстановы, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа выконваць абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе, мець гербавую пячатку, штампы, бланкi са сваёй назвай і іншымі рэквізітамі.

8. Установа адукацыі створана ў форме ўстановы на аснове дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца са сродкаў раённага бюджэту, сродкаў, атрыманых ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, не забароненых актамі заканадаўства.

9. Для дасягнення сваіх мэтаў і пастаўленых задач Установа адукацыі можа ажыццяўляць віды дзейнасці ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 “Віды эканамічнай дзейнасці”, зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 г. № 85.

Асноўныя віды дзейнасці:

85310 Агульная сярэдняя адукацыя;

85100 Дашкольная адукацыя.

10. Установа адукацыі забяспечвае атрыманне:

дашкольнай адукацыі;

агульнай сярэдняй адукацыі.

11. Тып Установы адукацыі: установа агульнай сярэдняй адукацыі.

12. Від Установы адукацыі: сярэдняя школа.

13. Від Установы адукацыі можа быць зменены.

Рашэнне аб змене віду Установы адукацыі прымаецца Заснавальнікам па ўласнай ініцыятыве або па ініцыятыве Установы адукацыі пры сукупнасці наступных умоў:

абгрунтавання неабходнасці змены віду Установы адукацыі;

адпаведнасці Установы адукацыі крытэрыям заяўленага віду;

узгаднення з Заснавальнікам.

14. Дзяржаўная акрэдытацыя Установы адукацыі і яе пацверджанне ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

15. Ва Установе адукацыі не дапускаюцца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

16. Установа адукацыі ў пытаннях выхавання на падставе пісьмовых заяў выхаванцаў, навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў) можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа.

Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца Палажэннем аб парадку, умовах, змесце і формах ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з рэлігійнымі арганізацыямі ў пытаннях выхавання навучэнцаў, зацверджаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

17. Установа адукацыі падтрымлівае дзейнасць маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 2 ПРАДМЕТ, МЭТЫ, ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

18. Установа адукацыі з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, створанай для дасягнення адукацыйных мэтаў, і не мае права на атрыманне прыбытку ў якасці асноўнай мэты сваёй дзейнасці.

Установа адукацыі выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.

19. У сваей дзейнасці Установа адукацыі кіруецца наступнымі прынцыпамі:

забеспячэнне даступнасці адукацыі;

забеспячэнне якасці адукацыі;

прыярытэт універсальных каштоўнасцей, правоў чалавека, гуманістычнага характару адукацыі;

гарантыі канстытуцыйнага правакожнага на адукацыю, духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё;

інклюзіі ў адукацыі,  якая забяспечвае роўны доступ да атрымання адукацыі для ўсіх з улікам разнастайнасці асобых індывідуальных адукацыйных запытаў і індывідуальных магчымасцей кожнага навучэнца;

забеспячэнне ўключэння ў змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі асноў ведаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і кіравання прыродай, жыццёвай бяспекі;

дзяржаўна-грамадскі характар кіравання адукацыяй;

свецкі характар адукацыі.

20. Прадметам дзейнасці Установы адукацыі з’яўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, дашкольнай адукацыі, а таксама можа забяспечвацца вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай, сяярэдняй адукацыі, могуць рэалізоўвацца адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграма выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, стварацца умовы для арганізацыі навучальна-трэніровачнага працэсу ў мэтах падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (або) спартсменаў высокага класа.

21. Мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з’яўляюцца фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае, фізічнае і прафесіянальнае развіццё асобы навучэнца, фарміраванне ў яго ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый.

22. Для выканання мэт дзейнасці Установа адукацыі рэалізуе наступныя задачы:

забеспячэнне пераемнасці і непарыўнасці ўзроўняў асноўнай адукацыі, ступеняў адукацыі ў рамках агульнай сярэдняй адукацыі;

стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца;

фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнага самавызначэння на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

падрыхтоўка да самастойнага жыцця, прафесійнага самавызначэння, выбару прафесіі і працы;

фарміраванне фізічнай культуры, авалодванне каштоўнасцямі  і навыкамі здаровага ладу жыцця;

забеспячэнне і павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў шляхам інтэнсіфікацыі і індывідуалізацыі адукацыйнага працэсу і ўкаранення сучасных адукацыйных тэхналогій;

фарміраванне і развіццё асобы навучэнцаў, развіццё іх здольнасцяў і схільнасцяў, фарміраванне навуковага светапогляду, авалоданне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі;

павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў;

умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі;

развіццё платных паслуг для задавальнення адукацыйных запытаў вучняў і іх законных прадстаўнікоў;

арганізацыя адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем сучасных навукова-тэхнічных сродкаў;

правядзенне работы па ўзаемадзеянні з іншымі ўстановамі адукацыі, у тым ліку замежнымі, з мэтай выкарыстання назапашанага прагрэсіўнага вопыту арганізацыі працэсаў навучання і выхавання.

23. Установа адукацыі мае права:

ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

ажыццяўляць эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам;

фарміраваць структуру і штатны расклад Установы адукацыі згодна з тыпавым штатам і зацверджаным нарматывам колькасці работнікаў у рамках сродкаў, якія выдзяляюцца на аплату працы;

ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць прыбытак, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;

мець іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства і сапраўдным Уставам.

24. Установа адукацыі абавязана забяспечыць:

якасць адукацыі;

падбор і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

стварэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі ў будынку і на тэрыторыі Установы адукацыі (прапускны рэжым, пералік прадметаў і рэчываў, забароненых да захоўвання і выкарыстання навучэнцамі, іншыя меры);

распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў, правілаў унутранага працоўнага распарадку Установы адукацыі;

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы адукацыі, меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі навучэнцаў;

азнаямленне асоб, законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб пры прыёме (залічэнні) ва ўстанову адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, статутам, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальнымі прававымі актамі Устаноў адукацыі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

атрыманне законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, метадах навучання і выхавання, выніках вучэбнай дзейнасці навучэнцаў, а таксама інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў;

садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, іншым арганізацыям у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

25. Установа адукацыі выконвае іншыя абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам і Статутам.

ГЛАВА 3 ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ СТРУКТУРЫ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

26. Установа адукацыі вызначае структуру ў адпаведнасці са сваімі задачамі і функцыямі.

Структура Установы адукацыі фарміруецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і сапраўдным Статутам.

27. Установа адукацыі можа мець у сваёй структуры структурныя падраздзяленнi.

28. Структурныя падраздзяленні ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленні.

ГЛАВА 4 АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

29. Адукацыйны працэс ва Установе адукацыі арганізуецца на аснове:

прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;

адукацыйных стандартаў;

дасягненняў у галіне навукі і тэхнікі, што рэалізуюцца ў галінах эканомікі і сацыяльнай сферы, інавацыйных праектаў;

педагагічна абгрунтаванага выбару формаў, метадаў і сродкаў навучання і выхавання;

культурных традыцый i каштоўнасцяў беларускага народа, дасягненняў сусветнай культуры;

сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій.

30. Установа адукацыі забяспечвае адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйных стандартаў, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы.

31. Адукацыйны працэс ва Установе адукацыі грунтуецца на навуковым і педагагічна абгрунтаваным выбары формаў, сродкаў, метадаў навучання і выхавання ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных планаў і праграм і можа ажыццяўляцца па індывідуальных вучэбных планах і праграмах.

Вучэбны план распрацоўваецца Установай адукацыі на аснове тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі і ўзгадняецца з Упаўнаважаным органам.

Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, групах (пры дзяленні класа на групы) ці індывідуальна.

32. Арганізацыя адукацыйнага працэсу адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі ажыццяўляецца ў вочнай дзённай форме.

Вучэбныя заняткі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца ў адну змену.

Пры неабходнасці можа прымяняцца дыстанцыйная форма атрымання адукацыі: навучанне і выхаванне, якія прадугледжваюць пераважна самастойнае асваенне зместу адукацыйнай праграмы навучэнцам і ўзаемадзеянне навучэнца і педагагічных работнікаў на аснове выкарыстання дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій. Парадак і ўмовы выкарыстання дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій пры рэалізацыі адукацыйных праграм вызначаюцца Міністэрствам адукацыі.

33. Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказчыках часова ці пастаянна не могуць наведваць Установу адукацыі, ствараюцца ўмовы для засваення зместу адукацыйных праграм  на даму.

34. Навучанне ва Установе адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове.

Абавязковай для вывучэння замежнай мовай з’яўляюцца англійская мова.

Справаводства ва Установе адукацыі вядзецца на рускай і беларускай мовах ва ўстаноўленым парадку.

35. Формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца вучэбныя заняткі, заняткі. Да вучэбных заняткаў адносяцца ўрок, назіранне, вучэбнае праектаванне, экскурсія і іншыя вучэбныя заняткі. Да заняткаў адносяцца заняткі, якія праводзяцца дадаткова: факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, карэкцыйныя заняткі (для навучэнцаў з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця), практычныя заняткі, грамадска карысная праца.

36. Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі з’яўляюцца занятак і гульня. Акрамя асноўных формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу, могуць выкарыстоўвацца іншыя формы: экскурсія, назіранне, калектыўная праца і іншыя.

37. Прыём асоб ва Установу адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і афармляецца загадам кіраўніка Установы адукацыі.

Пераважнае права пры прыёме ва Установу адукацыі маюць асобы, якія пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана Установа адукацыі. У прыёме можа быць адказана толькі па прычыне адсутнасці свабодных месц.

Пры наяўнасці свабодных месц ва Установу адукацыі могуць прымацца асобы незалежна ад месца жыхарства.

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства маюць роўнае з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь права на атрыманне адукацыі, доступа да яе атрымання.

38. У I клас прымаюцца асобы, якім на пачатак навучальнага года споўнілася шэсць год ці па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з больш позняга ўзросту.

Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) асобы, якой шэсць год споўніцца ў бягучым каляндарным годзе.

39. Для залічэння ў І клас бацькі (законныя прадстаўнікі непаўналетніх) прадстаўляюць наступныя дакументы:

заяву аб залічэнні дзіцяці ва Установу адукацыі;

копію пасведчання аб нараджэнні;

медыцынскую даведку.

Залічэнне дзяцей для атрымання дашкольнай адукацыі ва Установу адукацыі афармляецца загадам кіраўніка Установы адукацыі на падставе наступных дакументаў:

заявы законных прадстаўнікоў выхаванцаў;

накіравання, выдадзенага Заснавальнікам;

медыцынскай даведкі аб стане здароўя выхаванца;

заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для групп інтэграванага навучання і выхавання).

40. Умовы і парадак спынення адукацыйных адносін (адлічэнне), аднаўленне для працягу атрымання адукацыі ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

41. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў групах або індывідуальна. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца круглы год з 1 верасня па 31 жніўня.

Выхаванцы аб’ядноўваюцца ў групы з улікам узросту на 1 верасня

адпаведнага навучальнага года на аснове рашэння Заснавальніка.

У перыяд канікулаў пры скарачэнні колькасці выхаванцаў пры ўмове захавання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў і з улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі дапускаецца перафарміраванне груп Установы адукацыі або іх закрыццё.

42. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі агранізуецца ў рэжыме пяцідзённага вучэбнага тыдня з часам знаходжання дзяцей ва Установе адукацыі 10,5 гадзін.

Калі час знаходжання выхаванцаў складае ад 2 да 7 гадзін штодня, некалькі дзён у тыдзень, месяц, год, то могуць стварацца групы кароткачасовага знаходжання пры ўмове захавання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.

43. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя мерапрыемствы, а таксама выхаваўчая работа з навучэнцамі ў пазаўрочны час арганізуюцца ў рэжыме шасцідзённага тыдня, які ўключае ў сябе пяцідзённы навучальны тыдзень і шосты школьны дзень.

У рэжыме шасцідзённага тыдня могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў V–XІ класах. У шосты школьны дзень праводзяцца мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання, у тым ліку спартыўна-масавыя, турыстычныя мерапрыемствы, экскурсіі.

44. Адукацыйны працэс на ўзроўні дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі і вучэбным планам Установы адукацыі, распрацаваным на падставе тыпавога вучэбнага плана дашкольнай адукацыі.

Адукацыйны працэс на I, II і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах, праграмамі факультатыўных заняткаў, вучэбным планам Установы адукацыі, распрацаваным на падставе тыпавога вучэбнага плана сярэдняй школы.

Вучэбныя планы Установы адукацыі распрацоўваюцца штогод і зацвярджаюцца кіраўніком Установы адукацыі.

45. Ва Установе адукацыі пры неабходнасці і ў адпаведнасці з заканадаўствам можа адкрывацца пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, група інтэграванага навучання і выхавання і класы інтэграванага навучання і выхавання.

46. Вывучэнне вучэбных прадметаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на базавым узроўні.

Пры рэалізацыі адукацыйных праграм сярэдняй адукацыі Установа адукацыі можа забяспечваць вывучэнне асобных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў адпаведнасці з Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі Міністэрствам адукацыі. Штогод на падставе Тыпавога вучэбнага плана Установа распрацоўвае вучэбныя планы, які зацвярджаюцца кіраўніком па згодзе з аддзелам адукацыі Іўеўскага райвыканкама.

На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе можа быць ўведзена профільнае навучанне, якое прадугледжвае вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні і правядзенне факультатыўных заняткаў прафесійнай накіраванасці (прафесійна арыентаваных курсаў) для арыентацыі на атрыманне педагагічных, ваенных і іншых спецыяльнасцяў.

47. Па завяршэнні навучальнага года з вучнямi VVIII класаў Установы адукацыі на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзiны на дзень праводзiцца працоўная практыка (усяго 15 вучэбных гадзiн на клас). Тэрмiны, парадак арганiзацыi працоўнай практыкi, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначаюцца рашэннем педагагічнага савету Установы адукацыі.

48. Навучэнцы Установы адукацыі могуць быць прыцягнуты да грамадска-карыснай працы з улікам узросту, полу, фізічных магчымасцяў, норм і патрабаванняў гігіены і аховы здароўя.

49. З мэтай усебаковага задавальнення адукацыйных запытаў навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў, павышэння якасці адукацыі ва Установе адукацыі арганізуецца аказанне платных адукацыйных паслуг на дагаварной аснове ў адпаведнасці з пералікам платных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі.

Аказанне платных дадатковых адукацыйных паслуг не можа ажыццяўляцца замест ці ў межах адукацыйнай дзейнасці, якая фінансуецца за кошт сродкаў раённага бюджэту, пагаршаць якасць паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за кошт сродкаў бюджэту.

50. Для аказання дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні вучняў, стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў вучняў ва Установе адукацыі можа ажыццяўляцца дзейнасць групы падоўжанага дня у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

51. Навукова-метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

52. Выхаванне навучэнцаў ажыццяўляецца на вучэбных занятках, занятках і ў працэсе выхаваўчай работы ў пазавучэбны час.

Змест выхаваўчай работы Установы адукацыі рэалізуюцца шляхам стварэння гуманнага выхаваўчага асяроддзя, якое ўлічвае магчымасці, інтарэсы, стан здароўя навучэнцаў і садзейнічае іх развіццю, самаразвіццю ісацыялізацыі.

53. Выхаваўчая работа ў пазавучэбны час з вучнямі ажыццяўляецца педагагічнымі работнікамі, у тым ліку педагагічнымі работнікамі, якія выконваюць абавязкі класнага кіраўніка.

Выхаваўчую работу з выхаванцамі дашкольнай групы пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляе выхавацель дашкольнай адукацыі.

54. Ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца сацыяльна-педагагічная падтрымка навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.

Сацыяльна-педагагічная падтрымка навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі ажыццяўляюцца педагогам-псіхолагам і (або) педагогам сацыяльным у парадку, які вызначаецца Міністэрствам адукацыі.

55. Харчаванне ва Установе адукацыі арганізуецца і ажыццяўляецца у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў па ўстаноўленых нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне для адпаведнай катэгорыі навучэнцаў.

Пры неабходнасці арганізуецца дыетычнае харчаванне.

Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне, памер і ўзіманне платы за харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь або Упаўнаважаным ім органам.

56. Медыцынская дапамога навучэнцам аказваецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Медыцынскае абслугоўванне ва Установе адукацыі ажыццяўляецца медыцынскім персаналам установы аховы здароўя “Іўеўская цэнтральная раённая бальніца”.

Установа адукацыі прадастаўляе памяшканне і стварае ўмовы для працы медыцынскага персаналу.

ГЛАВА 5 ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

57. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца навучэнцы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, педагагічныя работнікі.

Адносіны паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу рэгламентуюцца законамі Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншых органаў, рашэннямі педагагічнага савета, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, сапраўдным Уставам, загадамі кіраўніка Установы адукацыі.

58. Навучэнцы маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

перавод у іншую ўстанову адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы, у парадку, якi ўстанаўлiваецца нарматыўнымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

аднаўленне адукацыйных зносін ва ўстаноўленым парадку;

навучанне і выхаванне па індывідуальным вучэбным плане, індывідуальнай вучэбнай праграме ў межах зместу адукацыйнай праграмы;

карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

канікулы;

атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;

бясплатнае карыстанне інфармацыйнымі рэсурсамі, бібліятэкай, вучэбнай, культурна-спартыўнай базай Установы адукацыі;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы адукацыі;

атрыманне харчавання ў парадку і на ўмовах, якiя вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь;

заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

удзел у алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, эксперыментальнай, інавацыйнай, культурнай дзейнасці;

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, Статутам, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб'яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;

на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, зрэзаў, тэстаў, экзаменаў;

атрыманне дадатковых адукацыйных паслуг (факультатывы, аб’яднанні па інтарэсах і інш.);

наведванне мерапрыемстваў, якія арганізуюцца для навучэнцаў, выхаванцаў з улікам іх узросту;

павагу чалавечай годнасці, абарону ад усіх форм фізічнага і псіхічнага насіллля, абразу асобы, ахову жыцця і здароўя у час адукацыйнага працэсу;

на прававую і сацыяльную абарону ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

на дапамогу педагагічных работнікаў у авалоданні ведамі;

выбіраць і быць выбранымі ў органы вучнёўскага самакіравання;

на льготы, якія прадстаўляюцца дзяржавай для навучэнцаў, Установы адукацыі;

выбар формы навучання;

на атрыманне грамадскага прызнання і ацэнкі сваёй вучэбнай і грамадскай дзейнасці;

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, Статутам, ліцэнзіяй на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, іншымі лакальнымі прававымі актамі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

зварот у камісію па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ў выпадку ўзнікнення рознагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін.

Іншыя правы навучэнцам устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным Уставам, а таксама лакальнымі актамі Установы адукацыі.

59. Навучэнцы абавязаны:

добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

выконваць патрабаванні Статута, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў;

размяшчаць прылады сувязі, інтэрнэт-сувязі перад пачаткам вучэбных заняткаў у спецыяльна адведзеных месцах;

захоўваць дзелавы стыль адзення, прызначаны для наведвання імі вучэбных заняткаў, з улікам агульных (аднолькавых) элементаў адзення;

выкарыстоўваць адзенне для заняткаў фізічнай культурай згодна з санітарнымі нормамі, спецыяльнае адзенне на ўроках працоўнага навучання, мерапрыемствах грамадска карыснай працы;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

беражліва адносіцца да маёмасці Установы адукацыі.

выконваць нормы і правілы калектыўнага жыцця;

добрасумленна вучыцца, годна паводзіць сябе ва Установе адукацыі і за яе межамі;

адказваць за парадак і чысціню на сваім працоўным месцы;

выконваць патрабаванні вучэбных планаў і вучэбных праграм;

не дапускаць прычынення шкоды свайму здароўю і здароўю іншых асоб;

выконваць патрабаванні педагагічных і іншых работнікаў, якія не супярэчаць Статуту і правілам унутранага распарадку для навучэнцаў Установы адукацыі;

падпарадкоўвацца рашэнням органаў кіравання і самакіравання Установы адукацыі, прынятым у межах іх кампетэнцыі і якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

прымаць удзел у грамадскім жыцці Установы адукацыі;

не дапускаць дзеянняў, якія перашкаджаюць іншым удзельнікам адукацыйнага працэсу выконваць іх абавязкі і рэалізоўваць іх правы ў сферы адукацыі.

Іншыя абавязкi навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі актамі Установы адукацыі.

60. Навучэнцам ва Установе адукацыі і на яе тэрыторыі забараняецца:

не выконваць патрабаванні педагагічных работнікаў;

прыносіць любыя небяспечныя прадметы (зброю, боепрыпасы, хімічныя, атрутныя, вогненебяспечныя рэчывы, алкагольныя, слабаалкагольныя напоі ці піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі, таксічныя ці іншыя адурманьваючыя рэчывы і прэпараты і т.п.), якія могуць нанесці шкоду маёмасці і здароўю удзельнікам адукацыйнага працэсу;

парушаць дысцыпліну ў ходзе адукацыйнага працэсу, прымяняць фізічную сілу і абразы ў адносінах да іншых яго ўдзельнікаў;

прапускаць заняткі без уважлівых прычын і своечасовага інфармавання класнага кіраўніка або адміністрацыю з наступным прад’яўленнем адпаведнага дакумента класнаму кіраўніку;

курыць, ужываць алкагольныя (слабаалкагольныя) напоі і піва, таксічныя і наркатычныя рэчывы, выкарыстоўваць нецэнзурныя выразы, спазняцца на вучэбныя заняткі без уважлівых прычын, наносіць шкоду маёмасці Установы адукацыі і іншых асоб;

падчас вучэбных заняткаў і перапынкаў паміж імі гуляць у азартныя гульні, праводзіць аперацыі спекулятыўнага характару;

пакідаць Установу адукацыі да заканчэння вучэбных заняткаў без узгаднення з класным кіраўніком і (або) адміністрацыяй Установы адукацыі;

карыстацца прыладамі мабільнай сувязі, інтэрнэт-сувязі, музычнымі калонкамі, гульнявымі прыладамі падчас адукацыйнага працэсу без дазволу педагогаў;

прапагандаваць, захоўваць і распаўсюджваць з дапамогай мабільнай, інтэрнэт-сувязі інфармацыю, якая змяшчае жорсткасць, гвалт;

праводзіць здымкі падчас правядзення вучэбных заняткаў, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў без дазволу адміністрацыі, класнага кіраўніка, настаўніка-прадметніка;

прыходзіць на заняткі без навучальных прыладаў.

61.    Вучні могуць быць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Падставамі для прыцягнення вучняў да дысцыплінарнай адказнасці з'яўляюцца супрацьпраўнае (наўмыснае або па неасцярожнасці) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства, Статутам і іншымі лакальнымі актамі Установы адукацыі, у выглядзе наступных дзеянняў (бяздзейнасці):

спазнення або няяўкі без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі;

парушэння дысцыпліны;

невыканання безуважлівых прычын патрабавання педагагічнага работніка, заснаванага на акце закадаўства, Статутце і іншых лакальных прававых актаў Установы адукацыі;

абразы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

распаўсюджвання інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю навучэнцаў;

пашкоджанне будынкаў, збудаванняў, абсталявання або іншай маёмасці Установы адукацыі;

распіцця алкагольных напояў, слабаалкагольных напояў, піва, ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў у будынках і на тэрыторыі Установы адукацыі альбо з'яўлення ў названых месцах у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення;

курэння (спажывання) тытунёвых вырабаў, выкарыстання электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню ў памяшканнях і на тэрыторыях, якія займае Установа адукацыі;

іншых супрацьпраўных дзеянняў (бяздзейнасці).

62. Не прызнаецца дысцыплінарнай правіннасцю дзеянне, якое адпавядае крытэрыям, указаным у пункце 61 Статута, учыненае навучэнцам з ліку асоб з умеранай і цяжкай інтэлектуальнай недастатковасцю, з цяжкімі, множнымі парушэннямі ў фізічным і (або) псіхічным развіцці.

63. За здзяйсненне вучнем дысцыплінарнага правапарушэння ўстанаўлiваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выражаецца ў прымяненні да яго мер дысцыплінарнага спагнання.

64. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягваецца вучань, які дасягнуў да моманту здзяйснення дысцыплінарнай правіны ўзросту чатырнаццаці гадоў, а вучань з ліку асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – сямнаццаці гадоў.

65. Да вучня, які здзейсніў дысцыплінарную правіну і не дасягнуўда моманту яго ўчынення ўзросту, з якога надыходзіць дысцыплінарная адказнасць, а таксама да вучня з ліку асоб з умеранай і цяжкай інтэлектуальнай недастатковасцю, з цяжкімі, множнымі парушэнняміу фізічным і (або) псіхічным развіцці могуць прымяняцца меры педагагічнага ўздзеяння (гутарка, абмеркаванне на педагагічным савеце і іншыя меры, якія не супярэчаць заканадаўству).

66. За здзяйсненне дысцыплінарнай правіны да вучня могуць быць ужыты наступныя меры дысцыплінарнага спагнання:

заўвага;

вымова;

датэрміновае спыненне адукацыйных адносін (адлічэнне) па падставах, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць кіраўніку Установы адукацыі. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання павінны ўлічвацца цяжкасць дысцыплінарнай правіны, прычыны і абставіны, пры якіх яна здзейснена, папярэднія паводзіны вучня.

67. Парадак прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці вызначаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

68. Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў з’яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі, апекуны, папячыцелі.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх навучэнцаў у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.

69. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі Установы адукацыі, ліцэнзіяй на адукацыйную дзейнасць, дадзеным Статутам, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, нарматыўнымі прававымі дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць Установы адукацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй, іншымі лакальнымі актамі;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў, уключаючы зварот у камісію па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ў выпадку ўзнікнення рознагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу;

атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, метадах навучаннях і выхавання, выніках вучэбнвй дзейнасці навучэнцаў у парадку, які вызначае кіраўнік Установы адукацыі з удзелам органа самакіравання, у склад якого ўваходзяць асобы з ліку законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў;

атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) выхаванцаў, навучэнцаў;

аказанне дапамогі Установе адукацыі ў правядзенні аздараўленчых і развіваючых мерапрыемстваў, у развіцці і ўмацаванні вучэбна-матэрыяльнай базы Установы адукацыі;

наведванне вучэбных заняткаў з дазволу адміністрацыі Установы адукацыі і са згоды педагагічнага работніка, які вядзе ўрок, занятак;

знаёмства з навучэнцамі класа, дашкольнай групы і педагогамі;

унясенне прапаноў па ўдасканаленні дзейнасці Установы адукацыі.

Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць іншыя правы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.

70. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх выхаванцаў, навучэнцаў абавязаны:

забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця выхаванцаў, навучэнцаў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

выконваць патрабаванні сапраўднага Статута, правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў.

адказваць за выхаванне сваіх дзяцей;

садзейнічаць Установе адукацыі ў навучанні і выханні дзяцей;

аказваць дапамогу ў правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў;

забяспечыць рэгулярнае наведванне навучэнцамі вучэбных заняткаў, не дапускаць пропускаў без уважлівых прычын;

забяспечыць сваім дзецям умовы для атрымання адукацыі;

выкарыстоўваць магчымасці сямі для папярэджання негатыўных дзеянняў і ўчынкаў дзяцей, адказваць за дзіця перад законам, перад патрабаваннем грамадскай маралі;

наведваць бацькоўскія сходы, пры неабходнасці зяўляцца ва Установу адукацыі для асабістай педагагічнай гутаркі па адукацыйнаму працэсу і аказанні канкрэтнай дапамогі;

забяспечваць ахову здароўя і бяспеку жыцця навучэнцаў;

у выпадку нядбайнага стаўлення да маёмасці Установы адукацыі або наўмыснага пашкоджання яго навучэнцамі, нясуць матэрыяльную адказнасць і кампенсуюць шкоду;

забяспечваць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі якіх яны з'яўляюцца, патрабаванняў лакальных праваых дакументаў, правіл унутранага распарадку для навучэнцаў;

не дапускаць умяшання ў выбар педагагічным работнікам Установы адукацыі метадаў навучання, адпаведных заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

71. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў могуць несці іншыя абавязкі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Статутам, іншымі актамі заканадаўства.

72. Педагагічныя работнікі маюць права на:

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, навучальных выданняў і сродкаў навучання;

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы адукацыі;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

павышэнне кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сістэме адукацыі;

аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб'яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якiя вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь;

удзел у абмеркаванні на педагагічных саветах, нарадах, канферэнцыях, настаўніцкіх з’ездах усіх пытанняў, звязаных з арганізацыяй і зместам адукацыйнага працэсу;

удзел у планаванні адукацыйнага працэсу Установы адукацыі;

поўную педагагічную нагрузку, устаноўленую нарматывамі, пры наяўнасці дастатковай колькасці вучэбных гадзін. Педагагічная нагрузка (педагагічная работа), аб'ём якой менш, чым норма на стаўку заработнай платы, дапускаецца толькі з пісьмовай згоды работніка;

атэстацыю, згодна з дзеючым заканадаўствам аб атэстацыі;

дапамогу з боку Установы адукацыі, Упаўнаважанага органа па пытанні павышэння свайго педагагічнага ўзроўню;

абарону ад неапраўданага ўмяшання законных прадстаўнікоў выхаванцаў, вучняў у яго прафесійную дзейнасць;

азнаямленне з ганебнымі на яго матэрыяламі і абарону ад абвінавачванняў асабіста або мець прадстаўніка па свайму выбару і з прадастаўленнем дастатковага часу для падрыхтоўкі абароны;

удзел у конкурсах педагагічнага майстэрства;

атрыманне гарантаванага дзяржавай узроўню заработнай платы ў адпаведнасці са сваёй адукацыяй, кваліфікацыяй, педагагічнай нагрузкай і на абмеркаванне, унясенне прапаноў па зменах у калектыўную дамову, у правілы ўнутранага распарадку;

правядзенне ва ўстаноўленым парадку эксперыментальнай работы па выкарыстанні новых методык, праграм, падручнікаў і іншых сродкаў навучання і выхавання, а таксама апрабацыю педагагічных інавацый, у тым ліку аўтарскіх праграм;

працоўны і сацыяльны адпачынак, на атрыманне пенсіі за выслугу гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

выбірацца і быць выбраным у органы самакіравання.

Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, сапраўдным Уставам і іншымі лакальнымі актамі Установы адукацыі, а таксама працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

73. Педагагічныя работнiкi абавязаны:

рэалізоўваць дзяржаўную палітыку у сферы адукацыі;

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

выконваць прававыя, маральныя нормы, этычныя прынцыпы ў медыяпрастранстве;

паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя якасці, дзяржаўнасць, патрыятызм;

весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод навучэнцаў;

быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін;

праяўляць памяркоўнасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах;

у рамках заканадаўства захоўваць тайну асабіста даверанай інфармацыі;

садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным;

знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка;

выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця;

праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на працу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь;

мець адпаведную прафесійна-педагагічную падрыхтоўку і маральныя якасці;

адпавядаць патрабаванням квалiфiкацыйных характарыстык;

ведаць нарматыўныя дакументы па праблемах выхавання і навучання дзяцей;

пры рэалізацыі зместу адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ўзаемадзейнічаць з арганізацыямі аховы здароўя;

выконваць у абавязковым парадку загады кіраўніка Установы адукацыі, рашэнні педагагічнага савета;

клапаціцца пра здароўе і бяспеку навучэнцаў;

выбіраць найбольш аптымальныя тэхналагічныя формы арганізацыі адукацыйнага працэсу, улічваючы псіхолага-педагагічныя і ўзроставыя асаблівасці выхаванцаў, вучняў;

садзейнічаць станаўленню і развіццю ў выхаванцаў, вучняў агульначалавечых каштоўнасцяў, нормаў і правілаў паводзін у грамадстве;

развіваць пазнавальную цікавасць у выхаванцаў, вучняў;

праводзіць пазакласную работу па прадмеце;

забяспечваць захаванасць мэблі, абсталявання Установы адукацыі;

садзейнічаць выяўленню і развіццю індывідуальных творчых здольнасцяў навучэнцаў;

строга выконваць правілы ўнутранага працоўнага распарадку Установы адукацыі;

удзельнічаць у дзяжурстве па Установе адукацыі;

строга выконваць абавязкі дзяжурнага і сачыць за захаваннем тэхнікі бяспекі;

выконваць службовыя інструкцыі, распрацаваныя на падставе кваліфікацыйных характарыстык і зацверджаныя кіраўніком Установы адукацыі;

падтрымліваць дысцыпліну ва Установе адукацыі на аснове павагі чалавечых якасцяў навучэнцаў;

прымаць удзел у вырашэннi канфліктаў па пісьмовых заявах законных прадстаўнікоў навучэнцаў;

прымаць удзел у навукова-метадычнай рабоце, якая праводзіцца ва Установе адукацыі;

забяспечваць правілы аховы працы, тэхнікі бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу і пазакласнай работы;

планаваць сваю працу, мець каляндарна-тэматычнае планаванне па прадметах, факультатывах;

выяўляць непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне;

інфармаваць вышэйстаячыя органы аб непаўналетніх, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, аб дзецях-сіротах, дзецях, якія засталіся без апекі бацькоў;

праводзіць выхаваўча-прафілактычную працу з непаўналетнімі, іх законнымі прадстаўнікамі.

74. Педагагічныя работнікі нясуць адказнасць за:

якасць адукацыі навучэнцаў Установы адукацыі;

арганізацыю адукацыйнага працэсу ва Установе адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

невыкананне ўмоў працоўнага дагавора (кантракта) і службовых інструкцый і іншых сваіх абавязкаў.

75. На педагагiчных работнiкаў Установы адукацыі можа быць ускладзена адказнасць за кіраўніцтва асобнымі напрамкамі дзейнасці Установы адукацыі.

76. З лiку педагогаў кіраўнік Установы адукацыі прызначае класных кіраўнікоў, правы і абавязкі якіх вызначаюцца службовай інструкцыяй.

Адмова ад класнага кіраўніцтва прымаецца толькі па ўважлівых прычынах, пацверджаных дакументамі.

Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, сапраўдным Статутам і іншымі лакальнымі актамі Установы адукацыі, а таксама іх працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

77. Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для прымушэння навучэнцаў да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i актам заканадаўства.

78. Да іншых работнікаў Установы адукацыі адносяцца работнікі, якія не з’яўляюцца педагагічнымі.

Правы і абавязкі іншых работнікаў Установы адукацыі ўстанаўліваюцца заканадаўствам, сапраўдным Статутам і іншымі лакальнымі актамі Установы адукацыі, іх працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

ГЛАВА 6 КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ МАЁМАСЦІ. ФІНАНСАВАЯ І ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

79. Маёмасць Установы адукацыі знаходзіцца ў камунальнай уласнасці Іўеўскага раёна і замацавана на правах аператыўнага кіравання за Упаўнаважаным органам.

Валоданне, карыстанне і распараджэнне маёмасцю Установы адукацыі здзяйсняецца ў межах, вызначаных заканадаўствам.

80. У выпадку ажыццяўлення Установай адукацыі дзейнасці, якая прыносіць даходы, атрыманыя ад такой дзейнасці даходы і набытая за кошт іх маёмасць паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы адукацыі.

81. Крыніцамі фінансаванняУстановы адукацыі з’яўляюцца:

бюджэтныя сродкі;

даходы, атрыманыя за кошт ажыццяўлення дзейнасці, якая адпавядае мэтам і прадмету дзейнасці Установы адукацыі;

бязвыплатная (спонсарская) дапамога юрыдычных і фізічных асобаў;

іншыя крыніцы, якія не забаронены заканадаўствам.

82. Установа адукацыі не мае права без дазволу Заснавальніка адчуждаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, прыдбанай за кошт сродкаў, выдзеленных ёй, калі іншае не вызначана заканадаўствам.

83. Работнікі Установы адукацыі і навучэнцы абавязаны беражліва адносіцца да пабудоў, абсталявання і іншай маёмасці Установы адукацыі, выкарыстанне якой павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прызначэннем маёмасці, санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі, у адпаведнасці з заканадаўствам нясуць матэрыялъную адказнасць за пашкоджанне памяшканняў i пабудоў, вучэбнага абсталявання, інвентара i іншай маёмасці Установы адукацыі.

84. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы адукацыі фарміруецца на аснове дзеючых нарматываў з улікам забеспячэння атрымання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу і віду ўстановы і формаў навучання. Установа адукацыі забяспечвае ўтрыманне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы на ўзроўні патрабаванняў, вызначаных адпаведнымі нарматывамі, і нясе адказнасць за захаванасць і эфектыўнасць яе выкарыстання.

85. Матэрыяльна-тэхнічную базу Установы адукацыі складаюць зямельныўчастак, будынак і збудаванні, памяшканні, кабінеты, абсталяванне, інвентар, сродкі навучання і выхавання, неабходныя для арганізацыі, і іншая маёмасць у адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі.

86. Маёмасць эксплуатуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі і правіламі тэхнікі бяспекі і санітарна-гігіенічнымі нарматывамі.

87. Абслугоўванне Установы адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2019 г. № 475 “Аб забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый”.

ГЛАВА 7 ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ШТАТНАГА РАСКЛАДУ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫI

88. Да работнікаў Установы адукацыi адносяцца педагагічныя работнікі, а таксама работнікі, якія ажыццяўляюць адміністратыўна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.

89. Узначальвае Установу адукацыі кіраўнік (дырэктар), які прызначаецца і вызваляецца ад пасады аддзелам адукацыі Іўеўскага райвыканкама.

Штатны расклад Установы адукацыі зацвярджаецца кіраўніком Установы адукацыі.

90. Работнікі Установы адукацыі прымаюцца на працу па працоўнаму дагавору (кантракту).

91. Правы і абавязкі работнікаў Установы адукацыi вызначаюцца тыпавымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі пасад служачых, тарыфна-кваліфікацыйнымі характарыстыкамі работ і прафесій рабочых, службовымі інструкцыямі, зацверджанымі дырэктарам Установы адукацыі, працоўнымі дагаворамі (кантрактамі).

92. Службовая абавязкі намесніка дырэктара, работнікаў Установы адукацыі зацвярджаюцца дырэктарам Установы адукацыі.

93. На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную прафесійную адукацыю або спецыяльную адукацыю пры ўмове праходжання iмi інтэграваных курсаў псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі з прадстаўленнем адпаведных дакументаў.

94. Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы, якія  пазбаўлены права займацца педагагічнай дзейнасцю, у тым ліку па медыцынскіх паказчыках, маюць судзімасць, што не знята ці не пагашана; а таксама ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

95. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца адпаведнымі кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

96. Аплата працы работнікаў Установы адукацыі і іх матэрыяльнае стымуляванне ажыццяўляецца ў рамках фонду аплаты працы.

Памер, парадак выплаты прэмій і надбавак вызначаецца ў адпаведнасці з дзеючымі ва Установе адукацыі лакальнымі прававымі актамі.

97. Атэстацыя педагагічных работнікаў Установы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

98. Працоўныя адносіны ўсіх работнікаў Установы адукацыі рэгулююцца працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, пагадненнем паміж Упаўнаважаным органам і раённым камітэтам прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

99. Установа адукацыі прызнае створаныя ў працоўным калектыве органы прафсаюзаў законнымі прадстаўнікамі працоўных Установы адукацыі і абавязана паведамляць ім не менш чым за 2 месяцы пра пагаршэнне ўмоў працы або скарачэнні працоўных месцаў, а таксама ўступаць у перамовы і заключаць калектыўны дагавор і іншыя пагадненні аб ахове і іншых умовах працы.

ГЛАВА 8 ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ. СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ, САМАКІРАВАННЯ

100. Кіраванне Установай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацвержанным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным Статутам і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

101. Да выключнай кампетэнцыі Заснавальніка адносіцца:

прыняцце рашэння аб стварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі Установы адукацыі;

зацвярджэнне Статута Установы адукацыі, змяненняў i (або) дапаўненняў, што ўносяцца ў Статут Установы адукацыі.

102. Заснавальнік рэалізуе іншыя правы і абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам і сапраўдным Статутам.

103. Заснавальнік Установы адукацыі забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі.

Функцыю кантролю за выкарыстаннем і захаванасцю маёмасці ажыццяўляе Заснавальнік і аддзел адукацыі Іўеўскага райвыканкама.

104. Непасрэднае кіраўніцтва Установай адукацыі ажыццяўляе яго кіраўнік (дырэктар), які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады, начальнікам аддзела адукацыі Іўеўскага райвыканкама

105. Службовыя абавязкі, заключэнне, змяненне, спыненне працоўнага дагавора (кантракта) кіраўніка Установы адукацыі зацвярджае начальнік аддзела адукацыі Іўеўскага райвыканкама.

Атэстацыя кіраўніка Установы адукацыі ажыцяўляецца ў парадку, які вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

106. Кіраўнік Установы адукацыі:

узначальвае Установу адукацыі, кіруе яе работай, забяспечвае ўзаемадзеянне з зацікаўленымі асобамі;

дзейнічае ад імя Установы адукацыі без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці;

ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх службовыя інструкцыі;

арганізуе кіраванне вучэбнай, выхаваўчай, навукова-метадычнай працай супрацоўнікаў Установы адукацыі;

у рамках сваёй кампетэнцыі заключае дагаворы, выдае загады і дае ўказанні, выкананне якіх абавязкова для ўсіх работнікаў, навучэнцаў Установы адукацыі;

зацвярджае структуру i штатны расклад Установы адукацыі згодна з тыпавымі штатамі і зацверджаным нарматывам колькасці работнікаў у рамках сродкаў, што выдзяляюцца на аплату працы;

арганізуе работу па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі скаргаў і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы пры такіх зваротах на разгляд Заснавальніка і Упаўнаважанага органа;

ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Iншыя паўнамоцтвы кіраўніка Установы адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.

107. Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці прызначаецца на пасаду і вызваляюцца ад пасады дырэктарам Установы адукацыі па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам.

108. Кіраўнік Установы адукацыі ў дзейнасці па кіраванні Установай адукацыі ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы адукацыі.

109. Ва Установе адукацыі могуць стварацца органы самакіравання:

савет;

педагагічны савет;

бацькоўскі камітэт;

папячыцельскі савет.

Органы самакіравання Установы адукацыі ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з актамі заканадаўства.

110. Асноўным органам самакіравання Установы адукацыі з'яўляецца педагагічны савет, які ўзначальвае кіраўнік Установы адукацыі.

Кампетэнцыя, склад і арганізацыя дзейнасці педагагічнага савета Установы адукацыі вызначаюцца Палажэннем аб педагагічным савеце ўстановы адукацыі, зацверджанным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

111. Ва Установе адукацыі ствараюцца бацькоўскія камітэты ў рознаўзроставай групе, класныя бацькоўскія камітэты ў мэтах садзейнічання ў выкананні задач Установы адукацыі, забеспячэння адзінства педагагічных патрабаванняў да навучэнцаў і аказання дапамогі сям’і ў выхаванні і навучанні дзяцей.

112. У мэтах забеспячэння правоў навучэнцаў ва Установе адукацыі могуць стварацца і дзейнічаць органы вучнёўскага самакіравання.

Навучэнцы аб’ядноўваюцца ў вучнёўскія арганізацыі пры ўмове захавання грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці, павагі да правоў, свабодаў і годнасці іншых асоб.

113. Ва Установе адукацыі з мэтай урэгулявання рознагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін у выніку ўзнікнення канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ствараецца камісія па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка

Парадак стварэння, арганізацыі работы, прыняцця рашэнняў камісіяй па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка і іх выканання ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі.

114. Ва Установе адукацыі па меры неабходнасці загадам кіраўніка Установы адукацыі могуць стварацца іншыя саветы, якія праводзяць мэтанакіраваную працу па асноўных напрамках дзейнасці: па прафілактыцы правапарушэнняў, па харчаванню і інш.

ГЛАВА 9 УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ І ПАРАДАК КАНТРОЛЮ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

115. Аператыўны і бухгалтарскі ўлік вынікаў дзейнасці Установы адукацыi ажыццяўляе Цэнтр на дагаворнай аснове.

116. Цэнтр прадастаўляе ва ўстаноўленым парадку статыстычную справаздачу, а таксама аператыўную інфармацыю аб выніках гаспадарчай дзейнасці Установы адукацыі.

Пісьмовая справаздача вышэйстаячым органам кіравання прадастаўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

117. Установа адукацыі ажыццяўляе самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі (комплексны аналіз адукацыйнай дзейнасці, які ўключае самаправерку, самаацэнку адукацыйнай дзейнасці). Парадак і перыядычнасць правядзення самакантролю за забеспячэннем якасці адукацыі вызначаецца Палажэннем аб самакантролі за якасцю адукацыі, якое зацвярджаецца дырэктарам Установы адукацыі.

118. За непрадстаўленне і скажэнне дзяржаўнай справаздачы, парушэнне тэрмінаў яе прадстаўлення адказныя асобы нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць.

119. Кантроль за дзейнасцю Установы адукацыі ажыццяўляецца Заснавальнікам, Упаўнаважаным органам і ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.

120. Рэвізіі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Установы адукацыі праводзяцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

121. Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ажыццяўляць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, ажыццяўляюць дзейнасць па праверцы адпаведнасці адукацыі адукацыйнаму стандарту, вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, адукацыйнай дзейнасці патрабаванням заканадаўства.

ГЛАВА 10 МIЖНАРОДНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

122. Установа адукацыі мае права ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства на прынцыпах незалежнасці, роўнасці, абаюднай выгады, узаемнай павагі.

Міжнароднае супрацоўніцтва не павінна наносіць шкоду суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспецы і інтарэсам асобы, грамадства і дзяржавы.

123. Установа адукацыі мае права па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам ўстанаўліваць прамыя сувязі з органамі кіравання адукацыяй і ўстановамі адукацыі замежных краін, міжнароднымі арганізацыямі, фондамі ў мэтах абмену вопытам арганізацыі адукацыйнага працэсу, правядзення сумесных мерапрыемстваў.

124. Установа адукацыі мае права па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам заключаць дамовы з замежнымі ўстановамі аб абмене навучэнцамі, педагагічнымі работнікамі.

ГЛАВА 11 РЭАРГАНІЗАЦЫЯ І ЛІКВІДАЦЫЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

125. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя Установы адукацыі ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

126. У выпадку рэарганізацыі Установы адукацыі пры адсутнасці магчымасці працягваць адукацыйную дзейнасць, ліквідацыі Установы адукацыі, ануліравання, спынення дзеяння спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на адукацыйную дзейнасць Установы адукацыі Заснавальнік ці Упаўнаважаны орган прымае меры па пераводу навучэнцаў, выхаванцаў, з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў, выхаванцаў, у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, якi ўстанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

127. Пры рэарганізацыі Установы адукацыі (зліцці, далучэнні, падзеле, выдзяленнi, пераўтварэннi) яе Статут страчвае сілу.

ГЛАВА 12 ПАРАДАК ЗАНЯСЕННЯ ЗМЯНЕННЯЎ I (АБО) ДАПАЎНЕННЯЎ У СТАТУТ

128. Змяненні і (або) дапаўненні ў Статут ўносяцца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

129. Змяненнi i (або) дапаўненнi, якiя ўносяцца ў Статут Установы адукацыі, лічацца зарэгістраванымі з даты прастаўлення штампа на такіх зменах і (або) дапаўненнях і ўнясення запісу аб іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

 

свернуть

Цели и задачи учреждения на 2023/2024 учебный год

МЭТА:

         Стварэнне неабходных умоў для ўдасканальвання адукацыйнай прасторы, накіраванай на павышэнне якасці адукацыі, станаўлення рознабакова дарослай, маральна сталай і здаровай асобы ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбнасцямі грамадства і дзяржавы.

ЗАДАЧЫ:

  1. Забяспечыць далейшы рост якасці адукацыі праз:

стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае даступнасць і якасць адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі і сацыяльным заказам;

асваенне зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі спецыяльнай адукацыі;

развіццё ўмоў для рэалізацыі асабістых творчых здольнасцяў вучняў у працэсе даследчай  дзейнасці, алімпіяднага руху за кошт прафесійнага росту педагогаў, актывізацыі іх творчага патэнцыялу, павышэння эфектыўнасці навучальных і факультатыўных заняткаў.

  1. Удасканальваць выхаваўчую прастору ўстановы адукацыі, праз:

фарміраванне асновы патрыятызму сродкамі гульнявой дзейнасці ў дашкольнай групе;

выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі з дапамогай сацыяльна значнай дзейнасці на карысць асобы, грамадства, дзяржавы;

стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння вучняў, аказанне педагагічнай падтрымкі навучэнцам у працэсе выбару прафесійнай сферы дзейнасці;

прафілактыку супрацьпраўных паводзін і рознага роду залежнасцяў, суіцыдальных рызык у дзяцей і падлеткаў;

3.Стварыць умовы для зберажэння здароўя дзяцей праз:

павышэнне эфектыўнасці здароўезберагальнага асяроддзя школы, фарміраванне ў навучэнцаў  адказных адносін да свайго здароўя як да асабістай і грамадскай каштоўнасці, культуры бяспечных паводзін.

4.Павышаць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў праз:

засваенне педагогамі спосабаў арганізацыі навучання навучэнцаў з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, анлайн узаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў;

укараненне актыўных форм метадычнай работы, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўных практык, садзейнічанне іх трансляцыі ў галіновым друку, канферэнцыях, конкурсах прафесійнага майстэрства;

фарміраванне патрэбнасці ў бесперапыннай самаадукацыі педагагічных работнікаў.

5.Працягваць работу па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, санітарных правілаў і нормаў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.

свернуть
поделиться в:

Интернет-ресурсы: