ЗАЦВЯРДЖАЮ Дырэктар Лелюкінскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна ___________Г.І.Алешчык |
ПАЛАЖЭННЕ
аб пошукавай групе «Спадчына» дзяржаўнайустановы адукацыі «Лелюкінская сярэдняяшкола Іўеўскага раёна»
Агульныя палажэнні
1.1. Пошукавая група (далей - група) з'яўляеццадобраахвотным аб'яднаннем, дзейнасць якойнакіравана на захаванне і ўвекавечанне памяцізагінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
1.2. Дадзенае Палажэнне аб пошукавай групе, якая ствараецца на базе ўстановы, зацвярджаеццазагадам дырэктара дадзенай установы.
1.3. У групу дазваляецца прымаць асоб, якія дасягнулі ўзросту 14 гадоў.
Мэты і задачы групы:
2.1. Мэтай працы групы з'яўляецца ўдзелнавучэнцаў ва ўшанаванні, увекавечанні памяцізагінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуццяпатрыятызму на гераічных прыкладах мінулага.
2.2. Задачамі працы групы з'яўляюцца:
арганізацыя архіўна-даследчай работы па ўстанаўленні і ўдакладненні звестак аб загінуўшыху гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыіІўеўскага раёна савецкіх воінах, партызанах і мірных грамадзянах;
садзейнічанне грамадзянскаму, ваенна-патрыятычнаму і героіка-патрыятычнамувыхаванню навучэнцаў праз арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў патрыятычнайнакіраванасці.
Структура кіравання групы
3.1. Вышэйшым органам кіравання групыз'яўляецца агульны сход. Агульны сход збіраецца не радзей як адзін раз у год.
3.2. Асноўная функцыя агульнага сходу: планаванне і аналіз дзейнасці групы па дасягненнімэт, у інтарэсах якіх ён створаны.
3.3. Рашэнні агульнага сходу прымаюццабольшасцю галасоў прысутных.
3.4. Кіраўніцтва пошукавай групай здзяйсняекамандзір, які прызначаецца загадам дырэктарашколы.
3.5. Камандзір групы:
ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва групай;
забяспечвае каардынацыю дзеянняў групы з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі структурамі па пытаннях арганізацыі пошукавай дзейнасці;
адказвае за жыццё і здароўе ўдзельнікаў групы;
вырашае арганізацыйныя пытанні па пошукавайдзейнасці;
накіроўвае справаздачную дакументацыю і іншуюінфармацыю аб дзейнасці атрада адміністрацыіўстановы і іншым арганізацыям (па запыце).
Склад групы
4.1. Для ажыццяўлення пошукавай дзейнасціствараецца штаб групы, у склад якога ўваходзяць:
памочнік камандзіра групы;
адказны за архіўна-даследчую працу;
адказны за інфармацыйна-метадычную, арганізацыйную працу.
Кіраўніцтва дзейнасцю групы.
4.2.1. Кіраўніцтва дзейнасцю групы ажыццяўляекамандзір групы і памочнік камандзіра.
4.2.2. Камандзір групы і яго памочнік:
складаюць план пошукавай работы, карту правядзення пошукавых работ;
адказваюць за вядзенне неабходнай справаздачнайдакументацыі;
у час правядзення пошукавай работы каардынуюцьработу пошукавай групы;
4.2.3. Адказны за архіўна-даследчую працу:
ажыццяўляе архіўна-даследчую работу па ўдакладненні і ўстанаўленні звестак абзагінуўшых;
арганізуе работу па пошуку родных або блізкіх загінуўшых;
на аснове вывучэння розных інфармацыйныхкрыніц, архіўных дакументаў складае апісаннебаявых дзеянняў, якія праходзілі на тэрыторыіІўеўскага раёна.
вядзе неабходную ўлікова-справаздачнуюдакументацыю.
4.2.4. Адказны за інфармацыйна-метадычную і арганізацыйную працу:
адказвае за вядзенне архіва групы;
арганізуе асвятленне дзейнасці групы ў сродкахмасавай інфармацыі;
арганізуе вучэбна-метадычную работу групы;
арганізуе работу па прапагандзе пошукавага руху і правядзенні масавых патрыятычныхмерапрыемстваў у адпаведнасці з планам групы.
4.2.5. Законныя прадстаўнікі маюць права ўдзельнічаць у рабоце групы, у тым ліку і пошукавай.
Дзейнасць групы
5.1. Для дасягнення мэты пошукавая група:
арганізуе і ўдзельнічае ў "Вахтах Памяці" па месцах баявой славы Іўеўскага раёна;
вядзе работу па ўвекавечанні загінуўшых савецкіхвоінаў, партызан і мірнага насельніцтва;
праводзіць пошук родных або блізкіх загінуўшыхвоінаў;
праводзіць неабходную архіўна-даследчую работу па ўстанаўленні невядомых фактаў баявога шляху воінскіх злучэнняў, удакладненні і ўстанаўленнізвестак аб загінуўшых савецкіх воінах у гадыВялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Іўеўскагараёна;
складае даследчыя працы па выніках архіўнайпрацы, стварае розныя базы даных;
арганізуе і ўдзельнічае ў мерапрыемствахпатрыятычнай накіраванасці;
арганізуе выставы і прэзентацыі сваёй дзейнасці;
удзельнічае ў семінарах, канферэнцыях і іншыхмерапрыемствах у галіне вывучэння ваеннайгісторыі Рэспублікі Беларусь;
удзельнічае ў распрацоўцы і рэалізацыі ўласныхпраграмх ў галіне грамадзянска-патрыятычнагавыхавання;
размяшчае інфармацыю аб сваёй дзейнасці празсродкі масавай інфармацыі і тэматычныя інтэрнет-рэсурсы;
ажыццяўляе абмен вопытам з іншымі пошукавымі і ваенна-патрыятычнымі аб'яднаннямі;
ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з кіраўніцтвам установы адукацыі, органамідзяржаўнай улады, органамі мясцовагасамакіравання, ветэранскімі арганізацыямі, органамі ўнутраных спраў, вайсковымі часцямі, грамадскімі арганізацыямі і творчымі калектывамі, пошукавымі атрадамі і аб'яднаннямі.
Дакументацыя групы
6.1. Агульная дакументацыя:
загад аб стварэнні пошукавай групы;
палажэнне аб пошукавай групе;
спіс удзельнікаў групы;
асабістыя заявы навучэнцаў аб уключэнні ў склад пошукавай групы;
план працы на год;
справаздача аб дзейнасці за год.
Мы в соцсетях & RSS