Правила внутреннего трудового распорядка для работников

 ЗАЦВЕРДЖАНА      

Загад дзяржаўнай установы адукацыі

Лелюкінская сярэдняя школа Іўеўскага раёна
0909. 2022239

 

 

ПРАВІЛЫ

ўнутранага працоўнага распарадку для работнікаў

дзяржаўнай установы адукацыі “Лелюкінская сярэдняя школа Іўеўскага раёна”

 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

  1. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на працу як найбольш дастойны спосаб самасцвярджэння чалавека або права на выбар прафесіі, роду заняткаў і работы ў адпаведнасці з прызваннем, схільнасцямі і здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай, улікам грамадскіх запатрабаванняў, а таксама на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы.
  2. Правілы ўнутранага працоўнага распарадку для работнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Лелюкінская сярэдняя школа Іўеўскага раёна” (далей – Правілы) распрацаваны з мэтай удасканалення арганізацыі працы, умацавання працоўнай дысцыпліны, рацыянальнага выкарыстання працоўнага часу, павышэння якасці і эфектыўнасці работы, якая выконваецца ва ўстанове адукацыі, садзейнічання росту прадуктыўнасці працы.
  3. Унутраны працоўны распарадак – гэта рэгламент (парадак) выканання работнікамі ўстановы адукацыі работы ў наймальніка пад яго кіраўніцтвам і кантролем.
  4. Дадзеныя Правілы распрацаваны на аснове Тыпавых правіл унутранага працоўнага распарадку, працоўнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прымяняльна да ўмоў работы ўстановы адукацыі і зацверджаны загадам дырэктара школы па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам школы пасля азнаямлення з імі членаў працоўнага калектыву.

Пры адсутнасці ва ўстанове адукацыі Правіл, зацверджаных ва ўстаноўленым парадку, дзейнічаюць Тыпавыя правілы.

  1. Зацверджаныя Правілы абавязковыя як для работнікаў, так і для наймальніка (дырэктара школы).
  2. Наймальнік (дырэктар установы адукацыі) можа патрабаваць, а работнікі абавязаны выконваць работу, абумоўленую працоўным дагаворам (кантрактам) і ў адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў унутранага працоўнага распарадку і іншых нарматыўных дакументаў аб працы.
  3. Ад імя наймальніка (дырэктара ўстановы адукацыі) яго правы і абавязкі

могуць ажыццяўляць упаўнаважаныя службовыя асобы – яго намеснік, якому заканадаўствам ці наймальнікам (дырэктарам школы) прадастаўлена права прымаць самастойныя рашэнні, якія выцякаюць з працоўных і звязаных з імі адносін.

  1. Пытанні, звязаныя з прымяненнем Правілаў, вырашаюцца дырэктарам установы адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам і ў межах прадастаўленых яму правоў, сумесна, па ўзгадненні ці з улікам меркавання прафсаюзнага камітэту школы і працоўнага калектыву ў адпаведнасці з іх паўнамоцтвамі.
  2. Змены і дапаўненні ў Правілы могуць уносіцца працоўным калектывам па прадстаўленні дырэктара школы і прафсаюзнага камітэта школы ў тым выпадку, калі яны не супярэчаць дзеючаму заканадаўству.
  3. Правілы ўнутранага працоўнага распарадку павінны быць размешчаны ў даступным для агляду работнікамі месцы.

ГЛАВА 2

ПАРАДАК ПРЫЁМУ, ПЕРАВОДУ, ЗВАЛЬНЕННЯ РАБОТНІКАЎ

  1. Работнікі рэалізуюць сваё права на працу шляхам заключэння працоўнага дагавору (кантракту) у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы, пастановамі ўрада, дэкрэтамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
  2. Прыём на працу, перавод і звальненне з работы настаўнікаў, іншых педагагічных работнікаў ажыццяўляецца дырэктарам установы адукацыі па ўзгадненні з начальнікам аддзела адукацыі Іўеўскага райвыканкама; рабочых, служачых, абслугоўваючага персаналу ўстановы адукацыі – дырэктарам, а дырэктара – аддзелам адукацыі Іўеўскага райвыканкама. З работнікамі кантракт заключаецца на тэрмін не менш чым на 1 год і не больш за 5 гадоў.
  3. Для заключэння працоўнага дагавору (кантракту) пры прыёме на работу наймальнік абавязаны запатрабаваць, а грамадзянін павінен прад’явіць наймальніку:

13.1. дакумент, які сведчыць пра асобу (пашпарт, ваенны білет (для звольненых з Узброеных Сіл);

13.2. працоўную кніжку, аформленую ва ўстаноўленым парадку (акрамя сумяшчальнікаў);

13.3. накіраванне (для асобных катэгорый работнікаў, накіраваных за кошт брані, у адпаведнасці з заканадаўствам);

13.4. заключэнне медыка-рэабілітацыйнай камісіі аб стане здароўя (для інвалідаў);

13.5. асобы (педагагічныя работнікі), якія прымаюцца на работу, што патрабуе спецыяльных ведаў, прад’яўляюць адпаведныя дакументы аб адукацыі ці прафесіянальнай падрыхтоўцы (дыплом, пасведчанне), копіі якіх, зацверджаныя адміністрацыяй, захоўваюцца ў асабовай справе работнікаў;

13.6. маладыя спецыялісты, якія скончылі вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, прымаюцца на работу пры наяўнасці накіравання адпаведнага органа кіравання адукацыі ці даведкі навучальнай установы аб прадстаўленні ім права самастойнага працаўладкавання;

13.7. педагагічныя работнікі, якія паступаюць на работу ва ўстанову адукацыі, абавязаны таксама прадставіць медыцынскую даведку аб стане

здароўя (адсутнасць супрацьпаказанняў для працы ў дзіцячай установе);

13.8. работнік мае права прадставіць наймальніку рэкамендацыйны ліст і іншыя дакументы, якія характарызуюць яго працу;

13.9. наймальнік мае права пры прыёме грамадзяніна на работу запрасіць характарыстыку з папярэдняга месца яго працы, якая выдаецца на працягу сямі каляндарных дзён з дня атрымання адпаведнага запыту; звесткі аб наяўнасці правапурэшэнняў, якія захоўваюцца ў адзіным дзяржаўным банку дадзеных аб правапарушэннях.

  1. Прыём на работу без вышэйпералічаных дакументаў не дапускаецца.
  2. Пры заключэнні працоўнага дагавору (кантракту) забараняецца патрабаваць дакументы, не прадугледжаныя заканадаўствам і дадзенымі Правіламі.
  3. Прыём на работу афармляецца загадам па ўстанове адукацыі, у адпаведнасці з Кваліфікацыйным даведнікам пасад службоўцаў, адзіным тарыфна-кваліфікацыйным даведнікам работ і прафесій работнікаў, штатным раскладам, указваецца назва пасады (прафесіі), а таксама ўмовы аплаты працы. Загад аб прыёме на працу пацвярджаецца подпісам работніка.
  4. Фактычнае дапушчэнне да працы адпаведнай службовай асобы лічыцца заключэннем працоўнага дагавору (кантракту) незалежна ад таго, ці быў прыём на работу аформлены належным чынам. Пры гэтым працоўны дагавор (кантракт) лічыцца заключаным, калі выкананне работы без выдання загада (распараджэння) даручана службовай асобай, якая валодае правам прыёму на работу, або калі работа выконвалася з яго ведама.
  5. Пры прыёме работніка на работу ці пераводзе яго ва ўстаноўленым парадку на іншую работу наймальнік абавязаны:

18.1. азнаёміць работніка з даручанай працай, умовамі і аплатай работы, растлумачыць яго правы і абавязкі паводле службовай (рабочай) інструкцыі;

18.2. азнаёміць работніка са Статутам, дадзенымі Правіламі, калектыўным дагаворам, якія дзейнічаюць у наймальніка і іншымі лакальнымі прававымі актамі, рэгламентыруючымі ўнутраны працоўны распарадак;

18.3. правесці ўводны (пры прыёме на работу), пярвічны інструктаж па ахове працы з афармленнем яго ў журнале ўстаноўленага ўзору;

18.4. на ўсіх работнікаў, якія прапрацавалі звыш пяці дзён, вядуцца працоўныя кніжкі ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам;

18.5. запіс у працоўную кніжку аб прыёме на работу, пераводах, звальненні, прысваенні катэгорыі павінен афармляцца ў дакладнай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;

18.6. у дзень звальнення наймальнік абавязаны выдаць работніку працоўную кніжку і ажыццявіць з ім канчатковы разлік. Днём звальнення лічыцца апошні дзень работы;

18.7. калі работнік адсутнічае на рабоце ў дзень звальнення, то наймальнік у гэты ж дзень накіроўвае яму паштовае апавяшчэнне з указаннем пра неабходнасць атрымання працоўнай кніжкі;

18.8. перасылка працоўнай кніжкі поштай, з дастаўкай па ўказаным адрасе, дапускаецца толькі са згоды работніка.

  1. На кожнага педагагічнага работніка або іншага спецыяліста вядзецца асабовая справа, якая ўтрымлівае:

19.1. асабовы лісток па ўліку кадраў, які аформлены ва ўстаноўленым парадку;

19.2. аўтабіяграфію;

19.3. копіі дакументаў, якія ўказаны у п. 2.3;

19.4. копіі загадаў аб прыёме на работу, пераводах па службе, звальненні;

19.5. выпіскі з загада аб прысваенні кваліфікацыйнай катэгорыі.

  1. Асабовая справа і працоўная кніжка дырэктара ўстановы адукацыі захоўваецца ў аддзеле адукацыі Іўеўскага райвыканкама, а працоўныя кніжкі і асабовыя справы іншых работнікаў – ва ўстанове адукацыі.
  2. 21. Пасля звальнення работніка яго асабовая справа ва ўстаноўленым парадку перадаецца ў архіў.
  3. Пры пераводзе на другую пастаянную работу (артыкул 30 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) з работнікам заключаецца працоўны дагавор у адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 15 і 19 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
  4. У сувязі з абгрунтаванымі вытворчымі ці эканамічнымі прычынамі дапускаецца змена існуючых умоў працоўнага дагавору (кантракту) (сістэмы і памераў аплаты работы, ільгот, рэжыму работы, устанаўленні ці адмены няпоўнага працоўнага часу, сумяшчэнні прафесій і інш.), працы пры працягу работы па той жа спецыяльнасці, кваліфікацыі і пасадзе. Пра гэтыя змены работніку павінна быць даведзена да ведама не пазней, чым за адзін месяц.
  5. Спыненне працоўнага дагавору (кантракту) можа мець месца толькі на падставе, якая прадугледжана заканадаўствам.
  6. Работнік мае права скасаваць працоўны дагавор, заключаны на нявызначаны тэрмін, папярэдзіўшы пра гэта дырэктара школы за адзін месяц.
  7. Па пагадненні бакоў, а таксама ў выпадках, якія прадугледжаны калектыўным дагаворам, працоўны дагавор (кантракт) можа быць скасаваны да заканчэння тэрміна.
  8. Па заканчэнні тэрміна папярэджання работнік мае права прыпыніць работу, а дырэктар школы абавязан выдаць работніку ў дзень звальнення працоўную кніжку, аддзел разлікаў па заработнай плаце дзяржаўнай установы “Іўеўскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў”, які дзейнічае ў інтарэсах аддзела адукацыі Іўеўскага райвыканкама, абавязаны ажыццявіць канчатковы разлік у дзень звальнення.
  9. У выпадках, калі заява аб звальненні па ўласным жаданні, па ўважлівых прычынах, абумоўлена немагчымасцю работніка працягнуць работу (залічэнне ў навучальную ўстанову, пераезд у іншую мясцовасць, адыход на пенсію і інш.), дырэктар школы скасоўвае працоўны дагавор (кантракт) у тэрмін, пра які просіць работнік.
  10. Тэрміновы працоўны дагавор (кантракт) падлягае скасаванню датэрмінова па патрабаванні работніка ў выпадку яго хваробы ці інваліднасці, якія перашкаджаюць выкананню работы па дагавору, парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага ці працоўнага дагавораў, па іншых уважлівых прычынах.
  11. Скасаванне працоўнага дагавору (кантракту) па ініцыятыве

наймальніка ажыццяўляецца згодна заканадаўства.

  1. Звальненне педагагічнага работніка па выніках атэстацыі, а таксама звальненне работніка ў выпадках ліквідацыі ці рэарганізацыі ўстановы адукацыі, скарачэнні колькасці ці штата работнікаў адбываецца згодна заканадаўства.

32.Дапускаецца звальненне педагагічнага работніка ў сувязі са скарачэннем аб’ёму работы (педагагічнай нагрузкі) і немагчымасцю прадстаўлення іншай работы.

  1. Заключэнне, змяненне ўмоў і спыненне працоўнага дагавора афармляецца загадам наймальніка і аб’яўляецца работніку пад подпіс.

ГЛАВА 3

АБАВЯЗКІ РАБОТНІКА

  1. Арганізацыя працы работнікаў установы адукацыі ажыццяўляецца на падставе Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 г. № 29, Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 “О мерах по укреплению общественной безопастности и дисциплины”, Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 “Об усилении требований к руководящим кадрам и работникам организаций”, Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2021 г. № 6”Об изменений Декрета Президента Республики Беларусь”, Статута ўстановы адукацыі, дадзеных Правілаў, службовых і рабочых інструкцый, калектыўнага дагавора, Плана мерапрыемстваў па развіцці ўстановы адукацыі, плана работы ўстановы адукацыі на бягучы навучальны год, плана ўнутранага кантролю, планаў на чвэрць і тыдзень, Палажэнняў аб школьным вучэбна-метадычным аб’яднанні і метадычным савеце, аб загадчыку вучэбнага кабінета і інш.
  2. Кожны работнік арганізуе на сваім рабочым месцы, а таксама ў памяшканнях, на тэрыторыях, дзе праводзіць адукацыйны працэс, бяспечныя ўмовы працы і правядзення вучэбных заняткаў і мерапрыемстваў, у адпаведнасці з патрабаваннямі аховы працы (далей – АП), пажарнай бяспекі (далей – ПБ), санітарных правілаў і нормаў, спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.
  3. Намеснік дырэктара па вучэбнай дзейнасці, намеснік дырэктара па выхаваўчай дзейнасці, загадчык гаспадаркай (пры садзейнічанні дырэктара ўстановы) нясуць персанальную адказнасць за арганізацыю і кантроль матэрыяльна-тэхнічнага, санітарна-гігіенічнага, супрацьпажарнага, электрабяспечнага стану кабінетаў, памяшканняў, якія замацаваны за імі паводле службовых абавязкаў, і забяспечваюць энергарэсурсазберажэнне.
  4. Загадчык гаспадаркай – за стан будынка школы ў цэлым, дапаможных будынкаў і памяшканняў школы, тэрыторыю школы, вода-, цепла-, электракамунікацыі.
  5. Усе работнікі школы абавязаны:

38.1. падтрымліваць працоўную дысцыпліну, працаваць добрасумленна, выконваць абавязкі, якія ўскладзены на іх Статутам, дадзенымі Правіламі, калектыўным дагаворам, службовымі і рабочымі інструкцыямі, распараджэннямі наймальніка;

38.2. строга выконваць патрабаванні нарматыўных заканадаўчых і

лакальных дакументаў: Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Дэкрэт ад 26 ліпеня 1999 № 29, Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “О мерах по укреплению общественной безопасности и дисциплины”,  Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 “Об усилении требований к руководящим кадрам и работникам организаций”, Статут, дадзеныя Правілы, службовыя і рабочыя інструкцыі, калектыўны дагавор, План мерапрыемстваў па развіцці ўстановы адукацыі, план работы ўстановы адукацыі на бягучы навучальны год, план унутранага кантролю, план на месяц, Палажэнні аб школьным вучэбна-метадычным аб’яднанні і метадычным савеце, аб загадчыку вучэбнага кабінета і інш.;

38.3. строга выконваць устаноўленую працягласць рабочага часу, імкнуцца да павышэння якасці і выніковасці выконваемай работы, праяўляць творчую ініцыятыву;

38.4. прыходзіць на работу настаўнікам не пазней, чым за 10 хвілін да яе пачатку, іншым работнікам за 5 хвілін, адыходзіць пасля яе заканчэння і перадачы сваіх паўнамоцтваў іншаму работніку;

38.5. выконваць устаноўленыя адпаведнымі Правіламі і інструкцыямі патрабаванні па АП (бяспекі работы, вытворчай санітарыі, пажарнай і электрабяспекі), працаваць у выдадзеным спецыяльным адзенні і абутку, карыстацца іншымі сродкамі індывідуальнай абароны;

38.6. прытрымлівацца дзелавога ці класічнага стылю ў адзенні і прычосцы, насіць бэйдж з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку;

38.7. быць уважлівым і адносіцца з павагай да дзяцей, бацькоў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў) і членаў калектыву;

38.8. не дапускаць дзеянняў, якія перашкаджаюць іншым работнікам выконваць іх працоўныя абавязкі;

38.9. асцярожна ставіцца да маёмасці наймальніка, рацыянальна яе выкарыстоўваць, прымаць меры да прадухілення шкоды;

38.10. у выпадку дапушчэння падчас выканання сваіх службовых і функцыянальных абавязкаў пашкоджання маёмасці ўстановы адукацыі, прыняць меры па пакрыцці шкоды вінаватым ці несці персанальную адказнасць па пакрыцці прычыненай шкоды;

38.11.выконваць устаноўлены парадак захоўвання матэрыяльных каштоўнасцей і дакументаў;

38.12. прымаць меры па неадкладнаму прадухіленню прычын і ўмоў, што перашкаджаюць звычайнаму выкананню працы (аварыя, прастой, надзвычайныя сітуацыі і інш.), і неадкладна паведамляць пра здарэнне дырэктару або яго намесніку;

38.13. утрымліваць абсталяванне, прыстасаванні і іншыя тэхнічныя сродкі ў рабочым стане, падтрымліваць парадак і чысціню на сваім рабочым месцы, а таксама на тэрыторыі ўстановы адукацыі, дзе праходзіць рабочы працэс;

38.14. сістэматычна павышаць прафесійную кваліфікацыю і прадуктыўнасць работы;

38.15. выконваць іншыя абавязкі, што вынікаюць з заканадаўства, лакальных актаў і працоўнага дагавору (кантракту);

38.16. рыхтаваць замацаваныя за імі памяшканні, кабінеты да новага навучальнага года, несці адказнасць за іх санітарна-гігіенічны, супрацьпажарны і электрабяспечны стан;

38.17. строга выконваць патрабаванні інструкцый: аб арганізацыі прапускнога рэжыму, па пажарнай бяспецы для работнікаў установы адукацыі і інструкцыю па эвакуацыі пры ўзнікненні пажару і іншых надзвычайных сітуацый, якія патрабуюць эвакуацыі людзей ці матэрыяльных каштоўнасцяў, Правілы выкарыстання сродкаў мабільнай сувязі.

  1. Педагагічны, абслугоўваючы і дапаможны тэхнічны персанал у сувязі з вытворчай неабходнасцю і адсутнасцю штатных работнікаў прыцягваецца да выканання гаспадарчых і іншых работ, якія не патрабуюць спецыяльных ведаў і ўменняў (дробны і бягучы рамонт, праца па добраўпарадкаванні і падрыхтоўцы памяшканняў да новага навучальнага года і г. д.) у межах устаноўленага для іх рабочага часу ці па-за рабочым (па згодзе работніка) з дадатковым матэрыяльным стымуляваннем выкананай работы згодна ўмоў калектыўнага дагавора і праходжання пазапланавага інструктажу па АП і ПБ.
  2. Круг пэўных абавязкаў педагагічных работнікаў, навучальна-дапаможнага і абслугоўваючага персаналу вызначаецца тарыфна-кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку, патрабаваннямі Статуту, службовымі і рабочымі інструкцыямі, зацверджанымі наймальнікам (дырэктарам школы).
  3. Педагагічныя работнікі абавязаны:

41.1. ажыццяўляць сваю дзейнасць на высокім прафесійным узроўні, які забяспечвае атрыманне навучэнцамі ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам агульнай сярэдняй адукацыі і патрабаваннямі праграм па вучэбных прадметах;

41.2. знаёміцца з тыднёвым (штомесячным) планам работы ўстановы адукацыі, бягучымі аб’явамі, якія размешчаны на дошцы аб’яў і інфармацыйных стэндах, з раскладам вучэбных заняткаў, магчымымі заменамі ўрокаў, загадамі і распараджэннямі дырэктара школы або яго намеснікаў;

41.3. мець рабочы план на кожны праводзімы ўрок, занятак ці мерапрыемства;

41.4. пасля правядзення апошняга занятку суправаджаць навучэнцаў з класа ў гардэроб, кантраляваць іх паводзіны ў гардэробе, адправіць дахаты;

41.5. настаўнікі, пасля ўрокаў якіх вучні харчуюцца:

41.5.1. адпускаюць дзяжурных вучняў па сталовай з уроку за 10 хвілін;

41.5.2. арганізавана, пасля званка з вучэбнага занятку, суправаджаюць вучняў у сталовую;

41.5.3. настаўнікі І ступені адукацыі кантралююць паводзіны вучняў у час прыёму ежы, а тасама сочаць за ўборкай абедзенных сталоў вучнямі пасля прыёму ежы (акрамя вучняў І класа).

41.6. садзейнічаць выяўленню і развіццю індывідуальных, творчых здольнасцяў навучэнцаў;

41.7. весці прафілактычную работу па папярэджанні правапарушэнняў сярод навучэнцаў;

41.8. своечасова інфармаваць бацькоў (законных прадстаўнікоў) навучэнцаў пра парушэнне імі Статуту і Правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў установы адукацыі;

41.9. весці здаровы лад жыцця і прапагандаваць яго сярод вучняў;

41.10. паважаць гонар і вартасць навучэнцаў і іх бацькоў (законных прадстаўнікоў);

41.11. праводзіць тлумачальныя, інфармацыйна-адукацыйныя і прапагандысцкія мерапрыемствы з навучэнцамі па недапушчэнні курэння;

41.12. прымаць неадкладныя меры ў дачыненні да навучэнцаў, якія дапускаюць курэнне (крайняя мера пакарання для навучэнцаў за неаднаразовае невыкананне загада– адлічэнне з навучальнай установы);

41.13. педагагічныя работнікі ў якасці класнага кіраўніка абавязаны:

41.13.1. патрабаваць ад усіх навучэнцаў установы адукацыі абавязковага нашэння ўстаноўленай Статутам, Правіламі унутранага распарадку для навучэнцаў формы адзення і прычоскі;

41.13.2. арганізаваць работу з бацькамі, кожную чвэрць праводзіць бацькоўскія сходы;

41.13.3. адзін раз на працягу навучальнага года наведаць усе сем’і навучэнцаў;

41.13.4. вывучаць якасць выхавання і індывідуальна-асобасныя асаблівасці кожнага вучня ў класе з мэтай удасканалення выхаваўчага працэсу;

41.13.5. ажыццяўляць у класе ідэалагічную і выхаваўчую работу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі з улікам індывідуальных і ўзроставых асаблівасцяў, схільнасцяў, інтарэсаў і запатрабаванняў навучэнцаў, спецыфікі ўстановы адукацыі і сацыякультурнага асяроддзя;

41.13.6. праводзіць штотыдзень інфармацыйныя гадзіны з мэтай своечасовага азнаямлення навучэнцаў з сацыяльна-эканамічным, грамадска-палітычным і культурным жыццём краіны па тэматыцы, зацверджанай намеснікам дырэктара, што адказвае за арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы;

41.13.7. праводзіць штотыдзень класную гадзіну па запланаванай тэматыцы, а таксама не радзей аднаго разу ў месяц па пытаннях дысцыплінарнай адказнасці, выніках навучальнай дзейнасці навучэнцаў, удзелу ў грамадска карыснай працы, культурным і грамадскім жыцці ўстановы адукацыі;

41.13.8. ажыццяўляць кантроль за станам паспяховасці, вучэбнай дысцыпліны і наведвання  вучэбных заняткаў вучнямі, пастаянна інфармаваць бацькоў (законных прадстаўнікоў) аб паспяховасці, выпадках парушэнняў дысцыпліны і пропусках вучэбных заняткаў па няўважлівых прычынах з мэтай павышэння адказнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) за вынікі навучання і выхавання вучняў;

41.13.9. спрыяць стварэнню ўмоў для паспяховай вучэбнай дзейнасці вучняў, умацаванню дысцыпліны падчас адукацыйнага працэсу, развіццю ўменняў і навыкаў самастойнай навучальнай працы, адаптацыі ва ўстанове адукацыі;

41.13.10. спрыяць стварэнню ў класе здароўезберагаючай прасторы, захаванню і ўмацаванню фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў;

41.13.11. сумесна з сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай установы адукацыі вывучаць асаблівасці сямейнага выхавання навучэнцаў, выяўляць вучняў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, праводзіць работу па прафілактыцы сямейнай неблаганадзейнасці і сацыяльнага сіроцтва, падтрымцы непаўналетніх, якія знаходзяцца у сацыяльна небяспечным становішчы, прававой асвеце вучняў, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін;

41.13.12. аказваць педагагічную падтрымку органам вучнёўскага самакіравання, першасным арганізацыям грамадскіх аб'яднанняў “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, іншым дзіцячым і моладзевым грамадскім аб’яднанням, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

41.13.13. развіваць традыцыі ўстановы адукацыі, садзейнічаць забеспячэнню выканання Правілаў, абароны праў і законных інтарэсаў вучняў;

41.13.14. садзейнічаць дадатковай  занятасці вучняў, іх творчай, культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці, удзелу ў працы аб’яднанняў па інтарэсах, дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання;

41.13.15. ажыццяўляць арганізацыю выхаваўчага працэсу ў класе ў пазаўрочны час, шосты школьны дзень тыдня і канікулярны перыяд;

41.13.16. спрыяць фарміраванню згуртаванага класнага калектыву, заснаванага на прынцыпах павагі і добразычлівага стаўлення да кожнага навучэнца незалежна ад матэрыяльнага становішча і сацыяльнага статусу яго бацькоў;

41.13.17. садзейнічаць арганізацыі харчавання і медыцынскага абслугоўвання вучняў у адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі;

41.13.18. выконваць устаноўленыя патрабаванні па ахове працы і стварэнню бяспечных умоў для здароўя і жыцця вучняў;

41.13.19. аздаравіць за каляндарны год усіх вучняў класа, якія падлягаюць аздараўленню, у аздараўленчых лагерах і санаторыях.

41.14. перад удзелам у розных масавых мерапрыемствах (алімпіяды, спартыўныя спаборніцтвы, кросы і г. д.) з навучэнцамі як ва ўстанове, так і за яе межамі адказнымі асобамі (настаўнік, класны кіраўнік, кіраўнік групы) праводзіцца абавязковае навучанне правілам бяспекі пры правядзенні пэўнага мерапрыемства з адпаведным запісам у пратаколе ўстаноўленага ўзору;

41.15. настаўнікі, якія па тых ці іншых уважлівых прычынах не могуць праводзіць урокі, абавязаны загадзя папярэдзіць намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце і сваю адсутнасць павінны падцвердзіць апраўдальным дакументам;

41.16. настаўнікі ў канцы навучальнага года рыхтуюць творчыя, дыягнастычныя справаздачы па выніках работы за навучальны год па сваім прадмеце і замацаваным  класе;

41.17. педагагічныя работнікі нясуць адказнасць за ўжыванне антыпедагагічных мер уздзеяння на навучэнцаў у адпаведнасці з дзеючым

заканадаўствам

41.18.рэалізоўваць дзяржаўную палітыку у сферы адукацыі;

41.19.выконваць прававыя, маральныя нормы, этычныя прынцыпы ў медыяпрастранстве;

41.20.паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

41.21.павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

41.22.фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя якасці, дзяржаўнасць, патрыятызм;

41.23.весці здаровы лад жыцця, прапагандаваць яго сярод навучэнцаў;

41.24.быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін;

41.25.праяўляць памяркоўнасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць канфліктаў ва ўзаемаадносінах;

41.26.у рамках заканадаўства захоўваць тайну асабіста даверанай інфармацыі;

41.27.садзейнічаць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным;

41.28.знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка;

  1. Тэхнічныя работнікі абавязаны:

42.1. своечасова, паводле зацверджанага дырэктарам установы графіка работы, прыбываць на сваё працоўнае месца і прымаць ключы паводле вопісу, здзяйсняць абыход і агляд даручанага аб’екта не радзей, чым праз кожную гадзіну, і ў журнале перадачы дзяжурстваў рабіць адзнаку пра стан будынка, памяшканняў і дваровай тэрыторыі аб’екта;

42.2. весці рэгістрацыю наведвальнікаў у журнале па ўстаноўленай форме і рэгістрацыю прыходу і адыходу;

42.3. на працягу працоўнай змены сачыць за санітарным станам замацаванага ўчастка, захаванасцю маёмасці;

42.4. несці адказнасць за дапушчэнне шкоды маёмасці падчас заняткаў і прымаць меры па выяўленні вінаватых або аднаўленню шкоды;

42.5. прыцягваецца (дапаможны тэхнічны і абслугоўваючы персанал) да выканання работ вытворчай неабходнасці па-за службовых абавязкаў (выкананне даручэнняў аддзела адукацы Іўеўскага райвыканкама: пакос тэрыторыі, паліў і праца на кветніках, пагрузка і разгрузка матэрыялаў, ліквідацыя надзвычайных сітуацый, выкананне тэрміновых работ і г. д.) у межах устаноўленага для іх рабочага часу ці па-за рабочым часам (па згодзе работніка) з дадатковым матэрыяльным стымуляваннем выкананай работы паводле ўмоў калектыўнага дагавора і правядзенага мэтавага інструктажу па ПБ і АП;

42.6. удзельнічаць ў падрыхтоўцы замацаванага ўчастка да работы ў асенне-зімовы перыяд;

42.7. у канікулярны перыяд удзельнічаць у бягучым рамонце і падрыхтоўцы ўстановы адукацыі да навучальнага года, добраўпарадкаванні тэрыторыі, рабоце на прышкольным агародзе (па меры вытворчай неабходнасці і ў іншы час);

42.8. неадлучна знаходзіцца на сваім рабочым месцы, не дапускаць сну падчас дзяжурства;

42.9. прыбіральшчык службовых памяшканняў штотыдзень праводзіць генеральную ўборку замацаваных за імі ўчасткаў;

42.10. работнік гардэроба не нясе адказнасці за рэчы і іншыя каштоўнасці, пакінутыя ў кішэнях верхняга адзення навучэнцаў, а таксама за шалікі, пальчаткі, шапкі.

ГЛАВА 4

АБАВЯЗКІ НАЙМАЛЬНІКА

  1. Наймальнік (дырэктарустановы адукацыі) абавязаны:

43.1. рацыянальна выкарыстоўваць працу работнікаў;

43.2.забяспечваць вытворча-тэхналагічную, выканаўчую і працоўную дысцыпліну;

43.3. весці ўлік фактычна адпрацаванага  работнікам часу;

43.4.выплачваць заработную плату своечасоваі ў памерах, устаноўленых заканадаўствам, калектыўным і працоўным дагаворам;

43.5. забяспечваць на кожным рабочым месцы ўмовы працы, якія адпавядаюць патрабаванням па АП, выконваць устаноўленыя нарматыўнымі прававымі актамі, у тым ліку тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, патрабаванні па АП, а пры адсутнасці ў нарматыўных прававых актах, у тым ліку ў тэхнічных нарматыўных прававых актах, патрабаванняў па АП прымаць неабходныя меры, якія забяспечваюць захаванне жыцця, здароўя і працаздольнасці работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці;

43.6. прымаць неабходныя меры па прафілактыцы вытворчага траўматызму, прафесійных і іншых захворванняў работнікаў, пастаянна кантраляваць веды і выкананне работнікамі патрабаванняў інструкцый па АП, своечасова і правільна праводзіць расследаванні і ўлік няшчасных выпадкаў;

43.7. у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам і лакальнымі нарматыўнымі актамі, своечасова прадастаўляць ільготы і кампенсацыю работнікам у сувязі са шкоднымі ўмовамі работы (скарочаны рабочы дзень, дадатковыя адпачынкі, лячэбна-прафілактычнае харчаванне), саблюдаць нормы па АП жанчын, моладзі і інвалідаў;

43.8. забяспечваць работнікаў, у адпаведнасці з устаноўленымі нормамі і фінансаваннем, спецыяльным адзеннем, абуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай абароны, арганізоўваць належнае захоўванне і нагляд за гэтымі сродкамі;

43.9. забяспечваць выкананне заканадаўства аб працы, умовы, устаноўленыя калектыўным дагаворам, іншымі лакальнымі прававымі актамі і працоўнымі дагаворамі;

43.10. своечасова афармляць змяненні ў працоўных абавязках работнікаі знаёміць яго з імі пад подпіс, ствараць умовы для азнаямлення работніка з лакальнымі прававымі актамі, якія закранаюць яго правы і абавязкі;

43.11. забяспечваць прафесійную падрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі работнікаў, перападрыхтоўку і стажыроўку работнікаў у адпаведнасці з заканадаўствам;

43.12. ствараць неабходныя ўмовы для сумяшчэння працы з атрыманнем адукацыі ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь;

43.13. забяспечваць удзел работнікаў у кіраванні ўстановай адукацыі, своечасова разглядаць крытычныя заўвагі работнікаў і паведамляць ім пра прынятыя меры;

43.14. прадстаўляць па запыту кантралюючых (надзорных) органаў, упаўнаважаных на правядзенне праверак, выканання заканадаўства аб працы і аб АП, інфармацыю і (ці) дакументы, вядзенне якіх прадугледжана заканадаўствам аб працы і аб АП, ці паведамляць аб іх адсутнасці;

43.15. афармляць змяненні ўмоў і спыненне працоўнага дагавора з работнікам загадам (распараджэннем) і аб’яўляць яго работніку пад подпіс;

43.16. адхіляць работнікаў ад працы ў выпадках, прадугледжаных Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь і заканадаўствам;

43.17. выконваць іншыя абавязкі, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных прававых актаў, калектыўных і працоўных дагавораў;

43.18. наймальнік ажыццяўляе свае абавязкі ў адпаведных выпадках па ўзгадненні ці з удзелам прафсаюза, у тым ліку пры прыняцці лакальных прававых актаў, якія закранаюць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя правы работнікаў;

43.19. за невыкананне  ці неналежнае выкананне сваіх абавязкаў наймальнік (упаўнаважаная службовая асоба наймальніка) нясуць адказнасць, прадугледжаную Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі.

43.20. забяспечыць выкананне мер па недапушчэнні курэння ва ўстанове адукацыі.

ГЛАВА 5

ПРАЦОЎНЫ ЧАС І ЯГО ВЫКАРЫСТАННЕ

  1. Рабочым часам лічыцца час, на працягу якога работнік у адпаведнасці з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі, лакальнымі прававымі актамі і ўмовамі працоўнага дагавора абавязаны знаходзіцца на рабочым месцы ці ў іншым устаноўленым па ўзгадненні з наймальнікам месцы і выконваць працоўныя абавязкі, а таксама час працы, якую выконвае па прапанове, распараджэнню ці з ведама наймальніка зверх устаноўленай працягласці рабочага дня (зверхурочная работа, работа ў выхадныя дні, а таксама ў дзяржаўныя святы і святочныя дні (ч.1арт. 147 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
  2. Нармаванне працягласці працоўнага часу ажыццяўляецца наймальнікам з улікам абмежаванняў, устаноўленых Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь і Калектыўным дагаворам.
  3. Поўная норма працягласці рабочага часу не можа перавышаць 40 гадзін у тыдзень.
  4. Рэжым рабочага часу вызначае час пачатку і заканчэння рабочага дня (змены), час абедзенага і іншых перапынкаў, паслядоўнасць чаргавання работнікаў па зменах, рабочыя, выхадныя дні.
  5. Работнікам, якія выконваюць работы на адкрытым паветры ў халодны перыяд года, разам з перапынкам для адпачынку і харчавання прадастаўляюцца спецыяльныя перапынкі на працягу рабочага дня, якія ўключаюцца ў рабочы час (перапынкі для абагрэву пры моцным марозе і перапынкі для адпачынку пры моцнай гарачыні).

Працягласць спецыяльных перапынкаў для абагрэву ў мароз устанаўліваецца:

пры тэмпературы паветра ад -15 ͦ С да -24 ͦ С – кожныя дзве гадзіны, працягласцю 12 мінут кожны;

пры тэмпературы паветра ад  -24 ͦ С да -30 ͦ С – кожную гадзіну, працягласцю 10 мінут кожны.

Пры тэмпературы паветра ніжэй  -30 ͦ С усе работы на адкрытым паветры спыняюцца.

Працягласць спецыяльных перапынкаў у гарачыню ўстанаўліваецца:

пры тэмпературы паветра ад +25 ͦ С да +30 ͦ С – кожныя дзве гадзіны, працягласцю 10 мінут кожны;

пры тэмпературы паветра ад +30 ͦ С і вышэй – кожную гадзіну, працягласцю 12 мінут кожны.

       Пры тэмпературы паветра вышэй +32 ͦ С усе работы на адкрытым паветры спыняюцца.

         Выхавацелю дашкольнай адукацыі, вартаўніку час (не менш 20 хвілін), неабходны для прыёму ежы прадастаўляецца на працягу рабочага дня і ўключаецца ў рабочы час.

  1. Вучэбныя заняткі пачынаюцца ў 9.00, заканчваюцца ў 15.35. Работа школьных мерапрыемстваў павінна скончыцца не пазней 21.30. Шосты школьны дзень можа выкарыстоўвацца для правядзення кансультацый бацькоў вучняў, факультатыўных заняткаў у IX-XI класах, заняткаў аб’яднанняў па інтарэсах, фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы, арганізацыйна-выхаваўчай работы. Выхадны дзень – нядзеля. Рэжым работы ўстановы адукацыі вызначаецца загадам дырэктара ўстановы.
  2. Нармаванай часткай працоўнага часу педагагічных работнікаў з’яўляецца ўстаноўлены ім аб’ём выкладчыцкай працы, гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы, дадатковага кантролю вучэбнай дзейнасці навучэнцаў. Фактычнае выкананне гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы і дадатковага кантролю вучэбнай дзейнасці навучэнцаў адлюстроўваецца настаўнікам у журнале аналагічна запісаў аб праведзеных вучэбных занятках.
  3. Ненармаваная частка працы, якая патрабуе выдаткаў працоўнага часу, але не мае дакладных межаў, выконваецца педагагічнымі работнікамі ў адпаведнасці з іх службовымі абавязкамі.
  4. Расклад вучэбных заняткаў, складзены з улікам педагагічнай мэтазгоднасці выканання санітарна-гігіенічных нормаў, максімальнай эканоміі часу педагагічных работнікаў, асаблівасцей работы ўстановы адукацыі, зацвярджаецца дырэктарам ці ўпаўнаважанай ім адказнай асобай і ўзгадняецца з прафсаюзным камітэтам школы.
  5. Графік работы дырэктара школы, яго намесніка, кіраўніка фізічнага выхавання, педагога сацыяльнага, педагога-псіхолага, педагога-арганізатара, бібліятэкара, лабаранта ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам з улікам абедзенага перапынку. Дапускаецца варыятыўнасць рэжыму работы ў залежнасці ад рэжыму работы школы на канкрэтны перыяд. Пры ўмове працы на няпоўную стаўку можа ўводзіцца дадатковы выхадны дзень на працягу рабочага тыдня, адпаведна зацверджанага дырэктарам школы і ўзгодненага з прафсаюзным камітэтам графіка работы.
  6. Тэхнічны і абслугоўваючы персанал працуе па графіку, зацверджаным дырэктрам па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам.
  7. Прыцягваць работнікаў установы адукацыі да работы і дзяжурства ў выхадныя па графіку і святочныя дні (апроч выключных выпадкаў, якія прадугледжаны заканадаўствам і калектыўным дагаворам ці неадпрацоўкі тыднёвага сумарнага працоўнага часу) можна толькі са згоды работніка па пісьмовым загадзе дырэктара.
  8. За дзяжурства ці работу ў выхадныяі святочныя дні па графіку, па дамове паміж работнікамі і дырэктарам школы прадастаўляецца іншы дзень адпачынку або праводзіцца аплата у выпадку тыднёвай выпрацоўкі свайго рабочага часу у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
  9. Забараняецца прыцягваць да дзяжурства і да работы ў выхадныя і святочныя дні цяжарных жанчын і маці, якая мае дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў (выключэнне: згода работніка).
  10. Дырэктар (яго намеснік) арганізуе на грамадскіх пачатках з ліку педагагічных работнікаў дзяжурства па ўстанове адукацыі. Дзяжурства павінна пачынацца не пазней, чым за 15 хвілін да пачатку заняткаў і працягвацца не больш за 15 хвілін пасля іх заканчэння. Графік складаецца на месяц і зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам;
  11. Дырэктар прыцягвае (на грамадскіх пачатках і з іх згоды) педагагічных работнікаў для арганізацыі падвозу навучэнцаў. Графікі падвозу складаюцца на месяц і зацвярджаюцца дырэктарам установы адукацыі па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам.
  12. Час восеньскіх, зімовых і веснавых канікулаў, а таксама час летніх канікулаў, якія не супадаюць са штогадовым адпачынкам работнікаў, з’яўляюцца рабочым часам. У гэтыя перыяды яны прыцягваюцца да педагагічнай, арганізацыйнай і іншай работы ў межах часу, які не перавышае працоўнага часу работнікаў з ненармаваным рабочым днём.
  13. Педагагічны, навучальна-дапаможны і абслугоўваючы персанал установы адукацыі пры адсутнасці штатных адзінак можа прыцягвацца да выканання гаспадарчых і іншых работ, якія не патрабуюць спецыяльных ведаў і ўменняў (дробны рамонт, праца на тэрыторыі ўстановы па добраўпарадкаванні, падрыхтоўка ўстановы адукацыі да новага навучальнага года і інш.) у межах устаноўленага ім працоўнага часу і з праходжаннем інструктажу па АП і ПБ.
  14. Тэхнічны і абслугоўваючы персанал пры адсутнасці штатных адзінак можа прыцягвацца да выканання працы вытворчай неабходнасці па-за службовых абавязкаў (выкананне даручэнняў аддзела адукацыі Іўеўскага райвыканкама: пакос тэрыторыі, паліванне кветнікаў, дзяжурства на вахце, пагрузка і разгрузка матэрыялаў і рэчаў, падрыхтоўка памяшканняў да семінараў і іншых мерапрыемстваў, ліквідацыя надзвычайных сітуацый і г. д.), якія не патрабуюць спецыяльнай кваліфікацыі і ў межах устаноўленага ім працоўнага часу з правядзеннем інструктажу па АП і ПБ.
  15. Працоўны дзень настаўнікаў падчас канікулаў пачынаецца не пазней 9.00 па 5-дзённаму працоўнаму тыдню (за выключэннем, калі графікам правядзення экзаменаў уключана субота).
  16. Час прыходу і адыходу работнікаў кантралюецца дзяжурнымі адміністратарамі. У канікулярны перыяд педагагічныя работнікі абавязаны зрабіць запіс рэгістрацыі часу прыходу і адыходу ў журнале ўліку рабочага часу.
  17. 65. Класныя журналы знаходзяцца ў настаўніцкай. Настаўнік бярэ класны журнал на ўрок і асабіста, своечасова, ставіць яго на вызначанае месца пасля ўрока. Катэгарычна забараняецца перадаваць класныя журналы навучэнцам.
  18. Ва ўстанове адукацыі арганізуецца дзяжурства навучэнцаў і кіраўніцтва. Штодня, па асобным графіку, дзяжурыць прадстаўнік кіраўніцтва (намеснік дырэктара, дырэктар), які вырашае ў гэты дзень усе арганізацыйныя і кантралюемыя пытанні. Дзяжурны настаўнік і навучэнцы ва ўстанове адукацыі носяць бэйдж.
  19. Загадчыкі вучэбных кабінетаў і класныя кіраўнікі 1 раз у чвэрць арганізуюць генеральную ўборку замацаваных за імі кабінетаў.
  20. 68. Вучэбная нагрузка педагагічным работнікам на новы навучальны год устанаўліваецца дырэктарам па ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам. Гэта праца павінна быць завершана да заканчэннявучэбнага года і адыходу педагагічных работнікаў у водпуск.
  21. Пры ўстанаўленні нагрузкі ў педагагічных работнікаў, як правіла, павінна захоўвацца пераемнасць класаў (груп), а таксама гарантаваны законам мінімум вучэбнай нагрузкі.
  22. Няпоўная вучэбная нагрузка педагагічным работнікам можа ўстанаўлівацца толькі з іх пісьмовай згоды.
  23. Рознагалоссі педагагічных работнікаў з дырэктарам па пытаннях устанаўлення вучэбнай нагрузкі разглядаюцца ў камісіі па працоўных спрэчках, прафсаюзным камітэце, судзе.
  24. Рэжым рабочага часу работнікаў распрацоўваецца, зыходзячы з рэжыму работы, які прымяняецца ў наймальніка(установы адукацыі), і вызначаецца Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку ці графікам работ (зменнасці).
  25. Графік работ (зменнасці) зацвярджаецца наймальнікам па ўзгадненні з прафсаюзам.
  26. Устаноўлены рэжым рабочага часу даводзіцца да ведама работнікаў не пазней, чым за адзін месяц да ўвядзення яго дзеяння.
  27. Наймальнік мае права ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ўводзіць суміраваны ўлік рабочага часу. Суміраваны ўлік рабочага часу ўводзіцца наймальнікам па ўзгадненні з прафсаюзам.
  28. Штотыднёвая працягласць рабочага часу пры суміраваным уліку можа быць больш ці менш устаноўленай нормы працягласці рабочага часу ў тыдзень (арт. 112 – 114 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Пры гэтым штодзённая працягласць рабочага часу не можа перавышаць 12 гадзін у сярэднім за ўліковы перыяд.
  29. Сума гадзін рабочага часу па графіку работ (зменнасці) за ўліковы перыяд не павінна перавышаць нормы гадзін за гэты перыяд, разлічанай у адпаведнасці з артыкуламі 112 – 114 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
  30. Уліковым перыядам пры суміраваным уліку рабочага часу прызнаецца перыяд, у межах якога павінна выконвацца ў сярэднім устаноўленая для дадзенай катэгорыі работнікаў норма працягласці рабочага часу ў тыдзень (арт. 112 – 114 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
  31. Працягласць уліковага перыяду ўстанаўліваецца наймальнікам і не можа перавышаць аднаго каляндарнага года. Уліковы перыяд можа вызначацца каляндарнымі перыядамі (месяц, квартал, іншымі перыядамі).
  32. 80. Дырэктар установы абавязаны арганізаваць улік яўкі на работу і адыходу з работы кожнага работніка ўстановы адукацыі.
  33. Формы дакументаў для ўліку яўкі на работу і адыходу з яе, а таксама парадак іх запаўнення зацвярджаюцца наймальнікам.
  34. Прадастаўленне чарговага адпачынку для калектыва работнікаў устанаўліваецца графікам, зацверджаным наймальнікам, а таксама ўзгодненым з прафсаюзам. Пры састаўленні графіка працоўных адпачынкаў наймальнік улічвае меркаванне работніка пра час яго адыходу ў водпуск, калі гэта не перашкаджае нармальнай дзейнасці арганізацыі і рэалізацыі права на адпачынак іншых работнікаў, а таксама плануе чарговасць працоўных адпачынкаў у адпаведнасці з часткай 4 артыкула 168 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
  35. Графік працоўных адпачынкаў складаецца на каляндарны год не пазней 5 студзеня, устаноўленага калектыўным дагаворам і даводзіца да ведама ўсіх работнікаў.
  36. 84. Адпачынкі педагагічным работнікам прадстаўляюцца, як правіла, у перыяд летніх канікул.
  37. 85. Дырэктару ўстановы адукацыі (ці яго намесніку) забараняецца:

85.1. адхіляць педагагічных работнікаў у вучэбны час ад іх непасрэднай работы для выканання грамадскіх абавязкаў і правядзення мерапрыемстваў, не звязаных з адукацыйным працэсам (спартыўныя спаборніцтвы, заняткі мастацкай самадзейнасцю, турыстычныя паездкі і інш.);

85.2. праводзіць у працоўны час сходы, пасяджэнні, нарады па грамадскіх справах.

  1. Педагагічным і іншым работнікам установы адукацыі забараняецца змяняць па сваім меркаванні расклад урокаў (заняткаў) і графік работы, працягласць урокаў (заняткаў) і перапынкаў (перамен) паміж імі.
  2. Прысутнасць у класе (групе) падчас урока ці заняткаў работнікаў установы ці іншых асоб дапускаецца толькі з дазволу дырэктара або яго намесніка і з папярэднім паведамленнем педагагічнага работніка.
  3. Бацькі навучэнцаў ці асобы, якія іх замяняюць, могуць уваходзіць у клас толькі пры ўмове папярэдне атрыманага дазволу ад адміністрацыі і ў суправаджэнні дзяжурнага настаўніка ці адміністратара.
  4. Педагагічныя работнікі, якія па тых ці іншых уважлівых прычынах не могуць праводзіць урокі, абавязаны загадзя папярэдзіць дырэктара школы і намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці. Сваю адсутнасць яны павінны пацвердзіць апраўдальным дакументам.

ГЛАВА 6

ЗААХВОЧВАННІ ЗА ПОСПЕХІ Ў РАБОЦЕ

  1. За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, поспехі ў навучанні і выхаванні дзяцей, працяглую і бездакорную працу, наватарства ў рабоце і іншыя дасягненні ўжываюцца наступныя заахвочванні:

90.1. аб’ява падзякі;

90.2. прэміраванне;

90.3. прадастаўленне творчых водпускаў;

90.4. узнагароджанне граматамі, падзячным пісьмом, каштоўным падарункам;

90.5. занясенне на Дошку гонару і інш.

  1. Парадак ужывання заахвочванняў вызначаецца ў калектыўным дагаворы.
  2. 92. Заахвочванні за рэзультатыўную работу даводзяцца да ведама работнікаў у становішчы галоснасці.
  3. Заахвочванні работнікаў установы адукацыі вышэйстаячымі органамі ажыццяўляюцца на падставе прадстаўленняў (хадайніцтваў) дырэктара школы і прафсаюзнага камітэта школы.
  4. За асаблівыя працоўныя заслугі работнікі ўстановы адукацыі прадстаўляюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку да заахвочванняў: узнагароджанне ордэнамі, медалямі, ганаровымі граматамі, нагруднымі знакамі і да прысваення ганаровых званняў і звання лепшага работніка па дадзенай прафесіі;
  5. Пры ўжыванні мер заахвочвання забяспечваецца спалучэнне матэрыяльнага і маральнага стымулявання работы.

ГЛАВА 7

АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАЦОЎНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

  1. За супрацьпраўнае або неналежнае выкананне работнікам сваіх працоўных абавязкаў наймальнік можа ўжываць да работніка наступныя меры дысцыплінарнага спагнання: заўвага, вымова, пазбаўленне поўнасцю або часткова дадатковых выплат стымулюючага характару на тэрмін да 12 месяцаў, звальненне.
  2. Звальненне (сканчэнне дзеяння кантракта) у якасці дысцыплінарнага спагнання можа быць прыменена за:

97.1. сістэматычнае парушэнне работнікам без уважлівых прычын абавязкаў, ускладзеных на яго працоўным дагаворам (кантрактам) або Правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, калі да яго раней прымяняліся меры дысцыплінарнага або грамадскага ўздзеяння;

97.2. прагул (у тым ліку адсутнасць на рабоце больш за 3 гадзіны на працягу рабочага дня) без уважлівых прычын;

97.3. паяўленне на рабоце ў нецвярозым стане, стане наркатычнага або таксічнага ап’янення;

97.4. распіццё спіртных напояў, ужыванне наркатычных або таксічных сродкаў у рабочы час або па месцы работы;

97.5. здзяйсненне па месцы работы раскрадання маёмасці наймальніка, устаноўленага ўступіўшым у законную сілу прыгаворам суда або пастановай органа, у кампетэнцыю якога ўваходзіць накладанне адміністрацыйнага спагнання;

97.6. парушэнне правіл аховы працы і тэхнікі бяспекі, якія заканчваюцца калецтвам або прыводзяць да смерці іншага работніка;

97.7. за здзяйсненне работнікам, выконваючым выхаваўчыя функцыі амаральнай правіны, несумяшчальнай з далейшым выкананнем дадзенай працы;

97.8. за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, калі гэтыя дзеянні даюць падставу для страты даверу да яго з боку наймальніка;

97.9. іншых абгрунтаванняў, прадугледжаных заканадаўствам аб працы.

97.10. адсутнасць на рабоце ў сувязі з адбываннем адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, які перашкаджае выкананню працоўных абавязкаў;

97.11.прымусы работнікаў да ўдзелу ў забастоўцы, стварэння другім работнікам перашкод для выканання іх працоўных абавязкаў, закліку работнікаў да спынення выканання працоўных абавязкаў без уважлівых прычын;

97.12.удзелы работніка ў незаконнай забастоўцы, а таксама пры іншых формах адмовы работніка ад выканання працоўных абавязкаў (поўнасцю або часткова) без уважлівых прычын;

97.13 парушэнні работнікам парадку збору, сістэматызацыі, захоўвання, змянення, выкарыстання, абязлічвання, блакіравання, распаўсюджвання, прадстаўлення, устаранення персанальных даных

  1. Дысцыплінарныя спагнанні на работнікаў накладаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
  2. Да ўжывання спагнання ад парушальніка працоўнай дысцыпліны павінна быць запатрабавана тлумачэнне ў пісьмовай форме.

Адмова работніка ад дачы пісьмовага тлумачэння, немагчымасць атрымання ад яго тлумачэння наконт дасканалай дысцыплінарнай правіннасці не могуць служыць перашкодамі для прымянення дысцыплінарнага спагнання.

  1. 100. Адмова работніка ад дачы тлумачэння афармляецца актам з указаннем прысутнічаючых сведкаў (не меней 2-х). Адмова работніка ад дачы пісьмовага тлумачэння, немагчымасць атрымання ад яго тлумачэння наконт дасканалай дысцыплінарнай правіннасці афармляюцца актам з указаннем сведак, якія прысутнічалі пры гэтым.
  2. Дысцыплінарнае спагнанне ўжываецца не пазней аднаго месяца са дня выяўлення правіннасці (не лічачы часу хваробы работніка ці (і) знаходжанні яго ў адпачынку).
  3. Спагнанне не можа быць ужыта пазней шасці месяцаў, а па выніках рэвізіі ці праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці – не пазней 2 гадоў з дня здзяйснення правіннасці. У паказаныя тэрміны не ўключаецца час вытворчасці па крымінальнай справе.
  4. 103. За кожную правіну можа быць выкарыстана толькі адно дысцыплінарнае спагнанне.
  5. Пры накладанні дысцыплінарнага спагнання павінен улічвацца цяжар правіннасці, абставіны, пры якіх яно здзейснена, папярэдняя работа і паводзіны работніка на вытворчасці.
  6. Загад аб дысцыплінарным спагнанні з указаннем матываў тлумачыцца (паведамляецца) работніку пад подпіс у 5-дзённы тэрмін.
  7. Работнік, не азнаёмлены з загадам аб дысцыплінарным спагнанні ў тэрмін, устаноўлены часткай другой гэтага пункта, (распараджэннем, пастановай, рашэннем, пратаколам), лічыцца не маючым дысцыплінарнага спагнання. Адмова работніка ад азнаямлення з загадам (распараджэннем, пастановай, рашэннем, пратаколам) аб дысцыплінарным спагнанні афармляецца актам з указаннем прысутных пры гэтым сведак.
  8. Наймальнік мае права замест ужывання дысцыплінарнага спагнання перадаць пытанне пра парушэнне працоўнай дысцыпліны на разгляд працоўнага калектыву ці прафсаюзнай арганізацыі.
  9. Калі на працягу года з дня ўжывання дысцыплінарнага спагнання работнік не быў падвергнуты новаму дысцыплінарнаму спагнанню, то пасля гэтага тэрміна ён не лічыцца асобай, якая падвяргалася дысцыплінарнаму спагнанню.
  10. Дысцыплінарнае спагнанне можа быць знята наймальнікам да заканчэння гадавога тэрміна як па ўласнай ініцыятыве, так і па хадайніцтве работніка, намесніка дырэктара школы ці працоўнага калектыву. Датэрміновае зняцце дысцыплінарнага спагнання афармляецца загадам (распараджэннем, пастановай, рашэннем, пратаколам).
  11. Права выбару мер дысцыплінарнага спагнання, зніжэнне ці пазбаўленне прэміі паводле заканадаўства і сапраўдных Правілаў, калектыўнага дагавора належыць дырэктару і афармляецца загадам пры ўзгадненні з прафсаюзным камітэтам.

 

УЗГОДНЕНА

Пратакол пасяджэння

прафсаюзнага камітэта

__.____2022 №______

____________________

 

поделиться в: