Маршрут распавядае аб гісторыі Іўеўскага раёна, абапіраючыся на музеі ўстаноў адукацыі.
Першы пункт маршрута: Іўеўскі музей нацыянальныхкультур
Адзіны ў краіне музей нацыянальных культур быўзаснаваны ў горадзе Іўе ў чэрвені 2009 года. Адкрыццёадбылося 3 ліпеня таго ж года. Пастаянная экспазіцыямузея “Пад адзіным небам праз стагоддзі” знаёміцьнаведвальнікаў з гісторыяй, культурай і рэлігіяйбеларусаў, палякаў, татараў, яўрэяў, падкрэсліваючымагчымасць мірнага суіснавання розных рэлігій на адной невялікай тэрыторыі. У музеі працуе лялечнытэатр “Батлейка”. Супрацоўнікі музея ўласнымі сіламіраспрацоўваюць сцэнарыі і выконваюць пастаноўкі.
Другі пункт маршрута: Юрацішкаўскі школьны музей баявой славы
Юрацішкаўскі школьны музей баявой славы быўствораны ў 1964 годзе. У 70-ыя гады ён лічыўся аднымз лепшых па колькасці і ўнікальнасці экспанатаў.
У музеі прадстаўлены экспазіцыі ў двух экспазіцыйныхзалах: гістарычная і краязнаўчая.
Гісторычная зала. Матэрыялы раскрываюцькультурна-асветніцкую дзейнасць, звязаную з работай Юрацішкаўскай школы і яе настаўнікаў.
• "Барацьба з нямецка-фашысцкімі захопнікамі” – у раздзеле прадстаўлены дакументы і матэрыялы, звязаныя з першымі баямі 24 Самара – Ульянаўскай дывізіі ў чэрвені – ліпені 1941 года, барацьбой партызан і камсамольцаў – падпольшчыкаў, а таксама акупацыйнага рэжыму івызвалення пасёлка Юрацішкі ў ліпені 1944 года.
• "Яны змагаліся за Радзіму” – фотаздымкі часоўВялікай Айчыннай вайны, ветэранаў. Успаміныветэранаў. Расказваецца аб сувязі пакаленняў;
• "Пад мірным небам” – экспанаты расказваюць абстанаўленні калгаснага ладу, развіцці сацыяльнайсферы, знакамітых людзях, руху школьных вытворчых брыгад, воінах – афганцах.
Краязнаўчая зала. У раздзеле прадстаўленыпрылады працы селяніна , яго быту, фотаздымкі, малюнкі, ксеракопіі дакументаў расказваюць абузнікненні паселішча, яго ўладальніках. А таксамазмяшчае наступныя раздзелы экспазіцыі
• "Быт селяніна”. Размешчаны прадметы быта, упрыгожанні жылля, прадметы рэлігійнаганакірунку;
• "Бабін кут” – змяшчае усе прыналежнасці гаспадынідля прыгатавання ежы;
• "Бытавыя прылады” – змяшчае прылады, здапамогай якіх падтрымлівалася чыціня, утульнасць і камфорт у хаце, куток рамёстваў, змяшчае наступныя раздзелы экспазіцыі:
• "Бандарства”– гаспадарчыя драўляныя ёмістасці;
• "Пляценнне” – утрымлівае рэчы сплеценыя зсаломы, лазы, лыка, лёну (кашы, лапці, сявенька, рэзгіні і г.д.);
• "Ткацтва” – утрымлівае саматканыя рэчы: ручнікі іпосцілкі. ·
• "Вышыўка” – змяшчаюцца вышыўкі рознай тэхніківышывання, сурвэткі, абрусы, шторы, карціны;
• Куток “Беларуская кухня” прадстаўлены хатнімначыннем: глякі, гладышы, збанкі, гаршкі, патэльні, посуд гаспадарчага прымянення пачаткудваццатага стагоддзя.
Створана група экскурсаводаў. Экскурсаводыправодзяць разнастайныя экскурсіі,і не толькі на беларускай мове.
Трэці пункт маршрута: "Скарбніца роднага краю" гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабская сярэдняяшкола"
Вывучэнне гісторыі і традыцый роднага краю і стала штурком для стварэння ў школе музея. Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "Трабская сярэдняя школа” пачынае свой летапіс з 1995 года.
Гістарычная зала "Гісторыя в.Трабы ў кантэксцегісторыі РБ”, якая змяшчае наступныя раздзелыэкспазіцыі:
• "Старажытны час” – у раздзеле прадстаўленыпрылады працы старажытнага чалавека, яго быту, фотаздымкі помнікаў археалогіі прылеглаймясцовасці;
• "Трабы” – фотаздымкі, малюнкі, ксеракопіідакументаў расказваюць аб узнікненні паселішча, яго ўладальніках. Пералічаны гістарычныякрыніцы;
• "Сярэднявечча і новы час” – адзін з самых багатых раздзелаў. Экспанаты расказваюць абпавіннасцях сялян, развіцці рамесніцтва і гандлю, засяленні Траб яўрэямі. Паказаны пераход да мануфактурнай вытворочасці. Прадстаўленывырабы рамеснікаў і мануфактур;
• "На мяжы стагоддзяў” – матэрыялы раскрываюцькультурна-асветніцкую дзейнасць, звязаную зработай Трабскай школы і яе настаўнікаў, святароў.
• "З 21 сакавіка 1939г. па 22 чэрвеня 1941г.” – экспанаты расказваюць аб становішчы, якоесклалася ў гады польскай акупацыі, развіццігаспадаркі, барацьбе за адраджэнненацыянальнай свядомасці, станаўленні савецкіхорганаў улады;
• "Барацьба з нямецка – фашысцкімізахопнікамі” – у раздзеле прадстаўленыдакументы і матэрыялы, звязаныя з першымібаямі 24 Самара – Ульянаўскай дывізіі ў чэрвені – ліпені 1941 года, барацьбой партызан ікамсамольцаў – падпольшчыкаў на чале зДлужнеўскай Л.П., а таксама акупацыйнагарэжыму і вызвалення Трабаў у ліпені 1944 года.
• "Яны змагаліся за Радзіму” – фотаздымкі часоўВялікай Айчыннай вайны, ветэранаў. Успаміныветэранаў. Расказваецца аб сувязі пакаленняў;
• "Пад мірным небам” – экспанаты расказваюць абстанаўленні калгаснага ладу, развіцці сацыяльнайсферы, знакамітых людзях, руху школьных вытворчых брыгад, воінах – афганцах.
Этнаграфічная зала "Беларуская хатка”, змяшчаенаступныя раздзелы экспазіцыі:
• "Быт селяніна” – у разрэзе паказаны від сялянскайхаты канца 19 стагоддзя (без сенцаў). Размешчаны прадметы быта, упрыгожанні жылля, прадметы рэлігійнага накірунку;
• "Бабін кут” – змяшчае усе прыналежнасцігаспадыні для прыгатавання ежы;
• "Бытавыя прылады” – змяшчае прылады, здапамогай якіх падтрымлівалася чыціня, утульнасць і камфорт у хаце;
Зала рамёстваў, змяшчае наступныя раздзелыэкспазіцыі:
• "Ганчарства” – прадстаўлены наборам разнастайных па форме і прызначэнні пасудзін;
• "Бандарства”– гаспадарчыя драўляныя ёмістасці;
• "Пляценнне” – утрымлівае рэчы сплеценыя зсаломы, лазы, лыка, лёну (кашы, лапці, сявенька, рэзгіні і г.д.);
• "Ткацтва” – утрымлівае саматканыя рэчы: ручнікі іпосцілкі, вядзецца устаноўка станка для ткацтва(кроснаў); ·
• "Вышыўка” – змяшчаюцца вышыўкі рознай тэхніківышывання, сурвэткі, абрусы, шторы, карціны;
Чацверты пункт маршрута: Гісторыка-краязнаўчымузей "Спадчына" аг. Геранёны
Музей "Спадчына" аг. Геранёны распявядае гісторыюмястэчка Геранены, якая налічвае мноства стагоддзяў. Аб гэтым сведчаць рэшткі Гераненскага замку, істаражытнейшы ў Іўеўскім раёне касцел СятогоМікалая.
Гістарычная зала Гістарычнае мінулаеГеранён налічвае некалькі раздзелаў экспазіцыі:
• Гісторыя Гераненскага замку;
• Гісторыя вялікага кахання Барбары Радзівіл іЖыгімонта II Аўгуста;
• Герб Геранён
• «Мястэчка» Геранёны
Гістарычная зала Ішла вайна налічвае раздзелыэкспазіцыі:
• Ішла вайна (аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Іўеўскага раёна, як звязаная з жыхарамінашага сельскага савета, спаленыя вёскі нашагараёна)
• «І памятае свет выратаваны...".(Героі ВялікайАйчыннай вайны нашага сельскага савета, помнікНевядомаму салдату,)
• Воінам-інтэрнацыяналістам (акцэнт зроблены на ўдзельніках нашага сельскага савета, больш за ўсё інфармацыі па Станіславе Кульнісу, якігераічна загінуў у Афганскай вайне і яго імя носіцьпіянерская арганізацыя школы)
Гістарычная зала Сцяжынка школьная мая налічваераздзелы экспазіцыі:
• Погляд праз прызму часу;
• Ветэраны педагагічнай працы;
• Выпускнікі-педагогі Геранёнскай СШ, якія працуюцьва ўстанове адукацыі;
• Выпускнікі, якімі мы ганарымся.
Пяты пункт маршрута: аг. Ліпнішкі, гісторыка-краязнаўчы музей "Спадчына"
Краязнаўчы музей пачаў стварацца ў 2004 годзенамаганнямі настаўнікаў і вучняў, мясцовыхжыхароў, грамадскасці і наогул усіх зацікаўленныхлюдзей у справе захавання і папулярызацыі культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа. Падчаскраязнаўчых экспедыцый школьнікі збіралі матэрыялыі экспанаты, якія з разуменнем значнасці гэтай справы перадавалі на захаванне ў музей нашы землякі.
Музей складаецца з дзвюх частак: этнаграфічнай ікраязнаўчнай.
У этнаграфічнай экспазіцыі музея “Ад прадзедаўнам засталася спадчына” прадстаўлены прадметысялянскага побыту канца ХІХ – першай паловы ХХ стагоддзя: тканыя, ганчарныя, бандарныя вырабы, прадметы хатняга ужытку, народнага адзення, прылады працы.
Краязнаўчая экспазіцыя “ Ліпнішкі: 500 гадоўгісторыі” уключае матэрыялы аб падзеях і асобах, звязанных з гістарычным мінулым вёскі : юрыдычныя іграмадзянскія дакументы, фатаздымкі, паштоўкі, папяровыя грошы часоў Расійскай імперыі, Польшчы, Вялікай Айчыннай вайны. Краязнаўчаяэкспазіцыя складаецца з раздзелаў:
• “ З глыбіні стагоддзяў”
• "Славутыя землякі"
• "Яны змагаліся за Радзіму"
Заканчэнне маршрута г. Іўе
Мы в соцсетях & RSS